У “КВ” чарговая ўзнагарода!

Прыемны падарунак атрымаў калектыў газеты “Кобрынскі веснік” напярэдадні навагодніх святаў – грамату “За ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Брэсцкай вобласці” і сімвалічны трафей.

Прыемна, што сярод раённых газет гэта была адзіная такая вялікая ўзнагарода, якую рэдакцыя атрымала разам з абласной газетай “Заря”.
Вынікі рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Брэсцкай вобласці за 2017 год былі падведзены 22 снежня ў Брэсце ў кінатэатры “Беларусь”. На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, клубаў па інтарэсах і дзяржаўных устаноў вобласці, якія ў адыходзячым годзе дапамагалі рабіць жыццё моладзі больш цікавым і яскравым, людзі, якія стваралі, праводзілі ці былі ініцыятарамі цікавых падзей, фестываляў, праектаў.
Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Ляўковіч шчыра падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у гэтай цікавай і важнай рабоце.
Упэўніцца, што цікавых падзей на Брэстчыне было, сапраўды, шмат, дапамог відэаролік, створаны з фотаздымкаў, на якіх былі адбіты яркія моманты маладзёжнага жыцця вобласці, і частка з іх – фотаздымкі з архіва “КВ”, карэспандэнты якога актыўна працавалі на маладзёжных мерапрыемствах.


У гэты дзень былі ўручаны ўзнагароды за лепшы маладзёжны савет і лепшы інтэрнат навучальных устаноў вобласці. Пра тое, што маладзёжныя саветы даўно сталі лепшымі памочнікамі ў рабоце з моладдзю, гаварыў начальнік аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Юрый Сегянюк у час уручэння ўзнагарод. Першае месца сярод інтэрнатаў сярэдніх спецыяльных прафесіянальных устаноў заваяваў Кобрынскі політэхнічны каледж, які, дарэчы, не першы год у лідарах гэтага конкурсу.
Для калектыву “КВ” атрыманая грамата – паказчык таго, што газета развіваецца ў правільным накірунку. А мы і далей будзем рабіць усё, каб цікавыя падзеі не засталіся ўбаку ад нашых чытачоў.

Людміла ПАШКОВІЧ
Фота аўтара:   Вадзім ЛЯЎКОВІЧ (справа) ўручае ўзнагароду галоўнаму рэдактару газеты «Кобрынскі веснік» Раману МЕЛЬНІКУ

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *