Той самы смак…

Калі мы ўспамінаем пра СССР, кожны прыгадвае нешта сваё. Асабіста мне чамусьці адразу прыходзіць на памяць каўбаса «Сервелат» — на той час у магазінах яна з’яўлялася нячаста, але смакам адрознівалася з самага найлепшага боку. І нават сёння, калі на любым прылаўку нас сустракае самы разнастайны выбар у тым ліку і каўбасных вырабаў, часам хочацца  таго самага, сапраўднага смаку —  і той самай сапраўднай якасці…


Менавіта ў такой атмасферы апынуліся ўсе кабрынчане, якія прыйшлі на адкрыццё новага магазіна «Савецкі» ААТ «Кобрынскі мясакамбінат», размешчанага, дарэчы, таксама на вуліцы Савецкай. Трэба адзначыць, што  новы магазін значна выдзяляецца на фоне іншых — у першую чаргу гэта датычыцца дызайну, цалкам аформленага ў сацыялістычным антуражы.

— Выбіраючы менавіта такі знешні выгляд, мы імкнуліся, што называецца, нагадаць тое добрае, што звязана ў памяці людзей з часамі Савецкага Саюза, — расказвае начальнік аддзела продажаў ААТ «Кобрынскі мясакамбінат» Станіслаў Цуканаў. — Мабыць, кожны згадзіцца — што б там не пісалі пра мінулае — у той час былі рэчы, пра якія на самой справе хочацца ўспамінаць з цяплом у душы. А Кобрынскі мясакамбінат у сваю чаргу зробіць усё магчымае, каб нашы тавары, якія вы зможаце купіць у нашым новым магазіне, заўсёды трымалі марку  ў лепшых традыцыях якасці.

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Алег Кузіч, адкрыццё новага магазіна рээалізуе адразу некалькі задач.

— Па-першае, ажыццяўляецца прынцып так званай «крокавай даступнасці» — калі ўсе неабходныя пакупкі чалавек можа зрабіць, што называецца, побач з домам, — расказвае Алег Кузіч. —  А па-другое, адкрыццё новага магазіна аднаго з самых буйных вытворцаў Кобрыншчыны — гэта яшчэ адзін крок у развіцці прадпрыемства, якое, будзем спадзявацца, парадуе нас і сапраўднай савецкай якасцю, і даступнымі цэнамі.

Прыемныя сюрпрызы пачаліся яшчэ да афіцыйнага адкрыцця — так, усім гасцям была прапанавана невялікая віктарына з памятнымі падарункамі, а побач радавалі сваімі выступленнямі артысты. Калі ж была перарэзана чырвоная стужка, у гандлёвай зале літаральна не было дзе развярнуцца — такім моцным аказаўся энтузіязм пакупнікоў. А сам магазін выдатна ўпісаўся ў гарадскі пейзаж, які ў выніку дапоўніўся яшчэ адным яркім, цікавым і карысным аб’ектам.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Той самы смак…: 1 комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Информация коммутатор cisco catalyst 2960 цена на сайте.