Створаны САВЕТ па спрэчных пытаннях

Створаны САВЕТ па спрэчных пытаннях

Пры ЦВК Беларусі на мясцовых выбарах створаны грамадска-кансультатыўны савет па разглядзе спрэчак, звязаных з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі. Як адзначыла на пасяджэнні ЦВК сакратар Цэнтрвыбаркама Алена Дмухайла, такі орган упершыню быў створаны яшчэ пры правядзенні парламенцкіх выбараў у 2000 годзе і папярэднія гады называўся па-рознаму. «На гэты раз вырашана, што назва такога савета павінна адпавядаць яго кампетэнцыі на мясцовых выбарах, і больш правільна будзе назваць яго грамадска-кансультатыўным саветам па разглядзе спрэчак, звязаных з выкарыстаннем СМІ, пры правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання», – расказала яна. На пасяджэнні зацверджаны і персанальны склад гэтага савета. У адпаведнасці з палажэннем аб савеце, ён будзе збірацца ў тых выпадках, калі ў адрас Цэнтральнай камісіі або непасрэдна самога савета будуць паступаць скаргі кандыдатаў або звароты выбаршчыкаў, звязаныя з выкарыстаннем СМІ. Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, будзе размеркавана ў агульнай колькасці больш як 18 тыс. мандатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *