Па прынцыпе роўнасці

Па прынцыпе роўнасці

Кандыдаты ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 28-га склікання абавязаны будуць прадставіць дэкларацыі аб даходах за 2016 год.
Размова аб гэтым ішла 12 снежня на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі. Як адзначалася, у Цэнтральную камісію часта паступаюць звароты, звязаныя з растлумачэннем правіл дэкларавання даходаў і маёмасці асобамі, якія збіраюцца вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты абласных, Мінскага гарадскога, раённых і гарадскіх, гарадоў абласнога падпарадкавання Саветаў. Менавіта гэта катэгорыя кандыдатаў абавязана ў адпаведнасці з заканадаўствам дэклараваць свае даходы і маёмасць пры вылучэнні на выбарную пасаду. У праекце пастановы, якая прынята на пасяджэнні ЦВК, змешчана палажэнне аб тым, што кандыдаты павінны дэклараваць свае даходы за 2016 год, а не за 2017-ы. Гэта абумоўлена і тым, што перыяд вылучэння на мясцовых выбарах пачаўся ў снежні 2017 года і заканчваецца 8 студзеня 2018 года.
У сувязі з гэтым Цэнтрвыбаркам лічыць няправіль-ным, каб адны кандыдаты прадстаўлялі дэкларацыю за 2016 год, а другія дэкларавалі свае даходы за 2017-ы. У Выбарчым кодэксе Беларусі замацаваны прынцып роўнасці ўсіх удзельнікаў выбарчага працэсу, у тым ліку – кандыдатаў у дэпутаты, адзначалася на пасяджэнні. ЦВК прынята пастанова, якая датычыцца фарміравання кандыдатамі ўласных выбарчых фондаў. Для фарміравання ўласнага выбарчага фонду кандыдат мае права адкрыць у падраздзяленні Беларусбанка толькі адзін спецыяльны рахунак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *