Чарговы цёплы візіт

У рамках работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік”, старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Раман Мельнік наведаў Кобрынскі занальны вузел электрасувязі.


Раман Васільевіч спыніўся на рабочых буднях “раёнкі”, расказаў пра станоўчыя змены, якія адбыліся за апошнія гады. Акцэнтаваў увагу і на поспехах газеты. За свае аўтарскія праекты карэспрандэнты атрымалі ўзнагароды абласнога ўзроўню, а само выданне па выніках мінулага года было прызнана лепшым ў вобласці.
Рэдактар звярнуў увагу прысутных на новаўвядзенні распачатай падпісной кампаніі. Чытачы, якія аформяць падпіску на “раёнку” на паўгоддзе, атрымаюць у падарунак дысконтную картку з правам скідкі на шэраг тавараў і паслуг ад арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
Раман Мельнік расказаў пра дзейнасць арганізацыі “Белая Русь”, якая на дадзены момант налічвае 900 чалавек, што складаюць 33 “пярвічкі”. Работа “Белай Русі” – гэта ў тым ліку і арганізацыя розных дабрачынных акцый, інтэлектуальных гульняў, у якіх з кожным разам становіцца ўсё больш прыхільнікаў.
Людміла ПАШКОВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Раман Мельнік з удзельнікамі адзінага дня інфармавання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *