Вылучэнне кандыдатаў пачнецца з 10 снежня

У Беларусі на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання ўтворана 18111 выбарчых акруг.
Як паведамлялася, выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы назначаны на 18 лютага 2018 года. Тэрміны вылучэння кандыдатаў — з 10 снежня 2017 па 8 студзеня 2018 года ўключна. Перыяд перадвыбарнай агітацыі прадоўжыцца да 18 лютага.
Дэпутатам мясцовага Савета можа быць выбраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёю па прычыне прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грама­дзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.
Згодна з закана­даўствам краіны, на выбарах такога ўзроўню няма парога яўкі, таму перамагае той, хто набраў большасць галасоў.
Плануецца, што бю­джэт выбараў у валютным эквіваленце складзе каля $10,5 млн.

БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *