КОЖНЫ КАНДЫДАТ У ДЭПУТАТЫ НА МЯСЦОВЫХ ВЫБАРАХ ЗМОЖА МЕЦЬ ДА ПЯЦІ ДАВЕРАНЫХ АСОБ

Такую інфармацыю размясціў Цэнтрвыбаркам Беларусі.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты будзе ажыццяўляцца з 10 снежня па 8 студзеня, прычым 8 студзеня – гэта апошні дзень здачы дакументаў. Непасрэдна рэгістрацыя будзе праводзіцца з 9 па 18 студзеня адпаведнымі акруговымі і тэрытарыяльнымі выбаркамамі.
Затым пачынаецца перы-яд перадвыбарнай агітацыі. Для гэтых мэт кандыдаты маюць права выкарыстоўваць СМІ, вырабляць і распаўсюджваць агітацыйныя друкаваныя матэрыялы, право-дзіць масавыя мерапрыемствы ў паведамляльным парадку (сходы, мітынгі, пікетаванне), сустракацца з выбаршчыкамі і ажыццяўляць агітацыю
ў іншых формах.
«Дапамогу ў правя-дзенні агітацыйнай кампаніі кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў аказваюць іх давераныя асобы. Давераных асоб можа быць да пяці ў кандыдата», – гаворыцца ў паведамленні ЦВК.
За кошт бюджэтных сродкаў акруговымі і тэрытарыяльнымі выбаркамамі вырабляюцца агульныя плакаты з біяграфічнымі данымі кандыдатаў для размяшчэння на тэрыторыях выбарчых акруг. Таксама за кошт сродкаў бюджэту вырабляюцца і накіроўваюцца ўсім выбаршчыкам інфармацыйныя матэрыялы аб прэтэндэнтах на дэпутацкую пасаду.
Можна на бязвыплатнай аснове скарыстацца прадастаўленымі памяшканнямі для сустрэч з выбаршчыкамі. Акрамя таго, кандыдаты ў дэпутаты абласных, Мінскага гарадскога, раённых, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветаў будуць мець магчымасць бясплатна выступіць па дзяржаўным радыё.
Для самастойнага фінансавання дадатковых мерапрыемстваў па перадвыбарнай агітацыі дазваляецца ствараць уласныя выбарчыя фонды ў наступных памерах: кандыдаты ў дэпутаты абласных, Мінскага гарадскога Саветаў – да
30 базавых велічынь; кандыдаты ў дэпутаты іншых Саветаў – да 10 базавых велічынь.
Вылучэнне на мясцовых выбарах у Беларусі праводзіцца традыцыйнымі спосабамі: ад палітычных партый, ад працоўных калектываў і ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Самавылучэнцам неабходна падтрымка: не менш як 150 выбаршчыкаў – у абласны, Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў; не менш як
75 выбаршчыкаў – у раённы, гарадскі (гарады абласнога падпарадкавання) Савет дэпутатаў; не менш як 20 выбаршчыкаў – у гарадскі (гарады раённага падпарадкавання), пасялковы, сельскі Савет дэпутатаў.
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў назначаны ў Беларусі на
18 лютага 2018 года.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *