“Бронза” на лыжні

Днямі на камфартабельнай спартыўнай базе ў пасёлку Мір Баранавіцкага раёна праводзілася  першынство вобласці сярод школьнікаў па лыжным спорце. Актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве прыняла каманда кабрынчан на чале з настаўнікам фізкультуры Верхалескай САШ Іванам Брыштэнам і трэнерам Уладзімірам Брыштэнам з Павіццеўскай САШ.

Першынство праходзіла на працягу двух дзён па розных узроставых групах. У першы дзень прэтэндэнтам на перамогу неабходна было пераадолець у свабодным стылі, дзяўчатам — 3 км, юнакам – 5 км. У другі дзень адбыўся, напэўна, самы відовішчны від праграмы спаборніцтваў — лыжная эстафета.

У малодшай узроставай групе выдатна праявілі сябе Дзмітрый Лукашэвіч і Андрэй Кандратовіч з Верхалескай САШ, а таксама Ірына Цецярук і Аліна Каладзей з Павіццеўскай САШ.  Дастойна змагаліся за лідарства  нашы землякі і ў старэйшай группе – Канстанцін Шпендзік (Верхалеская САШ), Антон Анцута (Навасёлкаўская САШ), Кацярына і Таццяна Кірысюк з Корчыцкай САШ. У выніку напружанай барацьбы кабрынчане занялі трэцяе агульнакаманднае месца. Першае месца заняў Баранавіцкі раён, другое месца ў лыжнікаў з Ганцавічаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы пераможцы і прызёры ўдастоены дыпломаў ад упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама

Раман МЕЛЬНІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *