Наша справа – “Чысты лес”

У мінулую суботу па ўсёй кране работнікі лясной гаспадаркі прынялі ўзел у дабрачыннай акцыі “Чысты лес”. ДДЛГУ “Кобрынскі доследны лясгас” не стаў выключэннем.


Як паведаміла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Кобрынскага лясгаса Алена Міхальчук, усяго ў акцыі прынялі ўдзел каля 200 супрацоўнікаў установы. У сваіх лясніцтвах яны займаліся ачысткай ад смецця лясных масіваў і тэрыторый паабапал аўтамабільных дарог. Акрамя гэтага, у акцыі ўдзельнічалі школьнікі і прадстаўнікі некаторых садоўніцкіх таварыстваў.
Больш за 25 супрацоўнікаў адміністрацыі Кобрынскага лясгаса на чале з дырэктарам Атаноліем Леванюком у гэты дзень працавалі ў Запрудскім лясніцтве.
Тут пасля пашырэння супрацьпажарнага разрыву засталося шмат галін і парубачных рэшткаў, якія патрэбна было прыбраць і спаліць. Аўтар гэтых радкоў таксама адклала фотаапарат ўбок і ўзялася за смаляныя яловыя галіны.


Добраму рабочаму настрою спрыяла хоць і скупое на цяпло, але такое чаканае ў гэты дзень сонца. Дабавілі цеплыні і вялізныя вогнішчы, куды зносілі і спальвалі галіны. Анатолій Леванюк падкрэсліў, што станоўчы момант такой работы яшчэ і ў тым, што так знішчаецца і караед, які сёлета прынёс многа турбот леснікам.
Літаральна за некалькі гадзін тэрыторыя была прыбрана, застанецца яе толькі заараць.


Людміла ПАШКОВІЧ.
НА ЗДЫМКУ аўтара: супрацоўнікі лясгаса ў час работы.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *