Аб урачыстасцях з нагоды 265-й гадавіны з Дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі

4 лютага 2011 г. афіцыйныя ўлады і грамадскасць Брэстчыны ўрачыста адзначылі 265-ю гадавіну  з Дня нараджэння вядомага ўраджэнца Берасцейшчыны, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны, нацыянальнага героя Польшчы і ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі (1746-1817 гг.).


На Брэстчыне імя Т. Касцюшкі ўшанавана дастойна: створана грамадскае аб’яднанне “Абласны фонд Т.Касцюшкі”.

На месцы дома, дзе нарадзіўся Касцюшка (уроч. Мерачоўшчына, г. Косава, Івацэвіцкі р-н), быў устаноўлены мемарыяльны знак з бронзавай плітой. У адноўленай радавой сядзібе Касцюшкі адкрыты і паспяхова працуе ўжо 5 гадоў Дом-музей Касцюшкі.

У будынку колішняй школы ў в. Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна (радавое гняздо Касцюшкаў-Сяхновіцкіх) створаны Жабінкаўскі дзяржаўны раённы гістарычны музей.

Вядзецца рэстаўрацыя Косаўскага палаца пад гасцінічна-турыстычны комплекс, а  ў 2006 годзе выйшла ў свет манаграфія “Андрэй Тадэвуш Касцюшка. Вяртанне героя на радзіму”.

Сёлета ва ўрачыстасцях, прысвечаных 265-й гадавіне з Дня нараджэння Т.Касцюшкі, 4 лютага прынялі ўдзел прадстаўнікі выканаўчай улады вобласці і раёнаў, прадстаўнікі грамадскасці вобласці, дэлегацыя Польскага фонду імя Т.Касцюшкі, старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА У.Р. Шчасны, прадстаўнікі дыпмісій краін, з якімі быў звязаны лёс Т.Касцюшкі, яны наведалі Дом-музей Касцюшкі. Увазе шаноўных гасцей быў прадстаўлены відэафільм пра Касцюшку, пасля якога  была праведзена экскурсія па Косаўскім палацава-паркавым ансамблі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *