2 верасня ў Давыд-Гарадку пройдзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”

Давыд-Гарадок вітае гасцей

2 верасня ў Давыд-Гарадку пройдзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”.

Свята ў гэты невялікі горад на Століншчыне прыйдзе з самага ранку – з 8 гадзін распачнецца святочны кірмаш, на якім прадставяць сваю прадукцыю 70 арганізацый і прадпрыемстваў вобласці. Гандлёвыя рады расцягнуцца на кіламетр, а ў вулічных кафэ адначасова могуць размясціцца да 2,5 тысячы наведвальнікаў. З 11.00 гадзін працуе Горад майстроў.
У межах свята запланаваны ўрачыстае шэсце дэлегацый раёнаў вобласці, цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю,  святочны канцэрт і ўшанаванне пераможцаў жніва з удзелам лепшых калектываў аматарскай творчасці і асобных выканаўцаў Брэсцкай вобласці. Парадуюць сваім выступленнем калектывы мастацкай самадзейнасці Столінскага раёна.
У межах фэсту запланаваны абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», на якім гонар раёна будзе адстойваць сям’я Палхоўскіх з Астроміцкага сельсавета.
Не будзе пуставаць і стадыён – тут адбудзецца вялікая колькасць спартыўна-масавых мерапрыемстваў.
Якім свята ўбачылі карэспандэнты “Кобрынскага весніка”, вы зможаце даведацца ўжо ў наступным нумары газеты.

ПРАГРАМА  мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2017” г. Д.Гарадок

2 верасня 2017  г.

08.00 — 22.00       Святочны кірмаш (вул. Савецкая, Лучнікоўская, Лермантава).
11.00 — 16.00       Горад майстроў. Выстава народнай творчасці. (гарадскі парк па вул. Савецкай)11.00 — 11.15       Пастраенне святочнай калоны (на перакрыжаванні вуліц Савецкая і Крупскай)
11.15 — 11.40       Святочнае шэсце калоны да цэнтральнай плошчы.
11.40 — 12.00       Размяшчэнне дэлегацый на плошчы Давыда.
12.00 — 12.50       Урачыстае адкрыццё абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі–2017». Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю.
12.50 — 14.30       Святочны канцэрт-ушанаванне пераможцаў жніва з удзелам лепшых калектываў аматарскай творчасці і асобных выканаўцаў Брэсцкай вобласці.
15.00 — 17.00       Канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці Столінскага раёна.
15.00 — 17.00       Абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» (СШ № 1 г. Давыд-Гарадок)
20.30 — 23.00       Дыскатэка

Стадыён г. Давыд-Гарадок

14.00 — 16.00       Спартыўна-масавыя мерапрыемствы

  • Чэмпіянат вобласці па футболу:

ФК «Альшаны» – ФК «Івацэвічы»

  • Спартландыя сярод навучэнцаў
  • Паказальныя выступленні па воркаўту
  • Турнір сярод ДЮСШ па футболу

Аргкамітэт

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *