Ведай нашых! Свята, даступнае кожнаму

torty-na-podstavke_big

    Мабыць, цяжка знайсці ў нашым горадзе чалавека, які б хоць раз не наведаў кафэ “Ласун”, не пакаштаваў прыгожа аздобленага марожанага ці выдатнай здобы з узбітымі вяршкамі. Тры “Ласуны” – у былым ваенным гарадку, у цэнтры горада і ў памяшканні аўтавакзала — сталі не проста кропкамі грамадскага харчавання — яны, як своеасаблівы сімвал горада, зрабіліся неад’емнай часткай адпачынку і вольнага часу яго грамадзян.
    Чаму людзі ідуць у “Ласун”? Адказ, на самой справе, вельмі просты. Тут смачна – і ўсё заўсёды свежае, таму што вытворчасць таксама знаходзіцца ў Кобрыне, і прывоз адбываецца па некалькі разоў на дзень. Тут чыста, акуратна і прыстойна, таму што кафэ безалкагольнае – а значыць, найбольш зручнае для сямейнага адпачынку і адпаведнае здароваму ладу жыцця. Тут выдатны сэрвіс. Згадзіцеся, гэта нямала.
    А яшчэ ўсе “Ласуны” працуюць без выхадных і перапынкаў, нават у святочныя дні. Таму не трэба падбіраць час, каб падараваць сабе і сваім родным хвілінку салодкага свята – дастаткова проста прыйсці: на абед сярод працоўнага дня, на сямейнае свята ці на рамантычную вячэру з любімай дзяўчынай…
    Сёння прадпрыемству “Лакмас” пад кіраўніцтвам Сяргея Янянкова спаўняецца 10 гадоў. За гэты час было зроблена шмат – так, сам Сяргей Васільевіч быў прызнаны лепшым прадпрымальнікам 2007 года, а ў мінулым годзе супрацоўнік фірмы Дзяніс Лазараў заняў другое месца ў асабістым заліку на абласным конкурсы кулінарнага майстэрства. Актыўны ўдзел фірма прымае ў жыцці нашага горада. Але самае галоўнае дасягненне, мабыць, нават не ў гэтым. Лепш за ўсё яго разумееш, калі сярод шматлікіх наведвальнікаў бачыш шчаслівых дзяцей і ўсмешкі на тварах дарослых. Вось ужо 10 гадоў “Ласун” дорыць нам свята. Маленькае свята, даступнае кожнаму…
    Дзмітрый БЯЛОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *