«Студзінскія забаўлянкі” 

«Студзінскія забаўлянкі” 26 жніўня 2017 г.

Паважанае спадарства!

Сялянская (фермерская) гаспадарка “Вілія-агра” запрашае вас на вялікае свята, якое адбудзецца ў в. Гірск Кобрынскага раёна.

Пачатак у 14.30 гадзін.

У праграме свята:

14.30 – 14.50 – урачыстае адкрыццё: народнае шэсце са снапамі і песнямі, выступленне кіраўніка гаспадаркі;

14.50 – 15.00 – выступленне народнага калектыву “Зараніца”;

15.00 – 15.30 – узнагароджванне работнікаў гаспадаркі;

15.30 – 16.20 – спецыяльны госць свята народная артыстка Беларусі Ядзвіга Паплаўская і група “Шчаслівы выпадак”;

16.40 – 16.50 – конкурс “Самая доўгая каса”;

16.50 – 17.00 – выступленне ўзорнага дзіцячага ансамбля “Таўкачыкі”;

17.00 – 17.15  – выступленне калектыву “Магдаліна”;

17.15 – 17.30 – выступленне маладзёжнага ансамбля народнай песні “Журавіны”;

17.30 – 18.10 – выступленне польскага ансамбля беларускай песні “Маланка”;

18.10 – 18.15 – выступленне Аляксея Кірыеўскага;

18.15 – 18.25 – падвядзенне вынікаў конкурсу “Лепшы агароднік”;

19.00 – пачатак маладзёжнага аддзялення. Вядучы Арцём Бруйло.

19.50 – 20.10 – Ангеліна Піпер і творчы цэнтр ART-PIPPER;

21.20 – 22.00 – выступленне эстраднай спявачкі Украіны Галіны Конах – лаўрэата усеўкраінскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў, удзельніцы праекта “Голас”, лаўрэата II прэміі фестывалю “Славянскі базар”;

22.00 – святочны феерверк.

Запрашаем прыняць удзел ў правядзенні конкурсу “Лепшы агароднік” у намінацыях: “Памідор-волат”, “Самы загадкавы бурак”, “Самы велізарны, салодкі кавун і інш.”, “Самая вялікая бульба”, “Самая незвычайная морква”.

Таксама ў праграме: фокусы, Сяргей Палянчук (акардэон) , Аляксандр Жарын, інструментальны дуэт “Саві”, паветраныя і водныя атракцыёны, батуты, аквагрым і шмат розных сюрпрызаў.

Адпраўленне аўтобуса на “Студзінку” ад аўтавакзала г. Кобрына ў 13.30 гадзін па маршруце: вул. Дзяржынскага – вул. Пушкіна – швейная фірма “Лона” – вул. Інтэрнацыянальная.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *