Кобрыншчына вітала гасцей са сталіцы

Лёсы канкрэтныя — справы рэальныя

23 чэрвеня Кобрыншчына вітала на сваёй зямлі гасцей са сталіцы ў асобе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве, старшыню праўлення ГА “Беларускі фонд міру” Максіма Місько і яго намесніка Аляксандра Чырко, якія наведалі яе ў рамках работы справаздачна-выбарнага сходу Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру
”.

Візіт распачаўся з экскурсіі на ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод”, у ходзе якой яе кіраўнік Руслан Чыбатар пазнаёміў гасцей са спецыфікай работы прадпрыемства, шляхах пераадоленнях эканамічных катаклізмаў, падзяліўся планамі на будучыню. Госці далі высокую ацэнку прадукцыі, якую ўласна прадэгусціравалі на прадпрыемстве.
Не менш насычанай стала другая частка візіту – справаздачна-выбарны сход, у рабоце якога прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама, старшыня праўлення Кобрынскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Валянцін Трубчык і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Кобрынскага райвыканкама Таццяна Бойка.
Спыніўшыся ў сваім дакладзе на аналізе дзейнасці арганізацыі за справаздачны перыяд (з чэрвеня 2012 года па чэрвень 2017 года), Валянцін Трубчык высока ацаніў работу кожнай арганізацыі, кожнага чалавека, дзякуючы якім было сабрана 77627 рублёў. Гэтыя грошы знайшлі сваіх адрасатаў з ліку тых, хто па пэўных прычынах найбольш у іх на дадзены момант мае патрэбу.
— Дапамога ў лячэнні і рэабілітацыі 46 дарослых і дзяцей — многа гэта ці мала? Многа, калі ўлічыць, што за кожнай лічбай хаваецца чалавечая душа, якой так неабходна была дапамога, — заўважыў Валянцін Трубчык.
Не выпадаюць з поля зроку арганізацыі і праблемныя сем’і, якіх на жаль, у Кобрынскім раёне не так і мала. Адных толькі сацыяльна небяспечных 97, у якіх гадуецца больш за 200 дзяцей. Забяспечыць дзіця флікерамі, паставіць у хаце аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі – здаецца, такая дробязь, але ў праблемных сем’ях нават на гэта няма грошай. Барацьба за кожнае дзіця, якое гадуецца ў нядбайных бацькоў, дапамога рэальнымі справамі сведчаць аб вялікай міласэрнасці, шчырасці і адкрытасці, якія ў большай ступені характарызуюць наша грамадства. Вялікі дабрачынны праект, што стартаваў у дзіцячым садзе-сярэдняй школе № 4 г. Кобрына і стаў першым на Брэстчыне, даў магчымасць вучыцца разам у адным класе са звычайнымі дзецьмі і дзецям з цяжкімі фізічнымі парушэннямі, але захаваным інтэлектам. Добрую справу падхапіла і СШ № 9 г. Кобрына. Устаноўка пандуса да дома, дзе жыве інвалід-калясачнік Андрэй Семянковіч, дапамагла маладому чалавеку ў прамым сэнсе атрымаць выхад у рэальнае жыццё. Хуткімі тэмпамі ідзе збор сродкаў на набыццё і ўстаноўку міні скейт-парка.
Нельга было пакінуць без увагі ў гэты дзень тых, чыімі рукамі ствараюцца добрыя справы. Як падкрэсліў Максім Місько, Кобрынская РА ГА “Беларускі фонд міру” карыстаецца вялікай павагай і лічыцца адной з лепшых у рэспубліцы, і гэта сапраўды заслужана, у чым ён упэўніўся сам. Цёплыя словы ўдзячнасці, ганаровыя граматы і падарункі знайшлі сваіх законных абладальнікаў.
Пазнаёміўшы прысутных з новымі планамі і праектамі, якім хутка будзе дадзены старт у краіне, Максім Уладзіміравіч выказаў упэўненасць, што кабрынчане стануць аднымі з першых, хто далучыцца да іх.
Алена БАКУН.
НА ЗДЫМКУ аўтара: Максім Місько ўручае грамату Валяціну Трубчыку за выдатную работу Кобрынскай РА ГА “Беларускі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *