Александр Радьков: «Белая Русь» — интегрирующая общественная сила»

Аляксандр РАДЗЬКОЎ:
«Белая Русь» — інтэгруючая грамадская сіла»

У мінулую пятніцу горад над Бугам прымаў дэлегатаў справаздачна-выбарчай канферэнцыі Брэсцкай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», у якой прынялі ўдзел старшыня РГА “Белая Русь” Аляксандр Радзькоў, старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ліс, дэпутаты верхняй і ніжняй палат парламента Рэсруюлікі Беларусь, прадстаўнікі выканаўчай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і ведамстваў Брэстчыны.

jpg1D44B08945547CEEA09169FF3BED1246902316390593F0679^pimgpsh_fullsize_distrДа святкавання свайго дзесяцігадовага юбілею, які будзе адзначацца сёлета, масавы грамадскі рух падышоў з годнымі вынікамі. Так, з 2012 года колькасць членаў «Белай Русі» ў вобласці вырасла больш чым на 30% і склала 26414 чалавек, аб’яднаных у 1239 пярвічных арганізацый.
Як адзначыў Аляксандр Радзькоў, нарошчванне колькасці членаў — гэта не першарадная мэта. Важна падбіраць ініцыятыўных і апантаных стваральнымі ідэямі асоб, якія б перш за ўсё рэальнымі справамі мацавалі аўтарытэт арганізацыі. «Белая Русь» цесна супрацоўнічае з мясцовымі органамі ўлады. Усе значныя грамадска-палітычныя мерапрыемствы не абыходзяцца без удзелу прадстаўнікоў гэтага грамадскага руху. Члены структуры ўдзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Аб’яднанне выступае ініцыятарам і арганізатарам шэрагу патрыятычных, дабрачынных, культурных, спартыўных акцый, падтрымлівае шырокія пласты насельніцтва, у тым ліку малазабяспечаныя і шматдзетныя сем’і. Такім чынам, «Белая Русь» стала шырокавядомай у нашым грамадстве.
— Шырокімі магчымасцямі і ўплывам «Белай Русі» неабходна карыстацца на поўную магутнасць, — падкрэсліў Аляксандр Радзькоў. — У краіне ёсць галоўнае багацце, якім трэба даражыць, — інтэлектуальны патэнцыял. Менавіта яго трэба гарманічна развіваць. І Год навукі для гэтага — добрая падстава.
Аляксандр Радзькоў характарызуе “Белую Русь” на сучасным этапе як неад’емную частку ідэалагічнай работы ў краіне, грамадскі інстытут развіцця грамадзянскай суполкі, прафесіянальную структуру для арганізацыі выбараў і іншых маштабных палітычных кампаній, рэзерв кадраў, інтэгруючую грамадскую сілу і грамадства з высокай агульнай культурай.
Асобна Аляксандр Міхайлавіч спыніўся на такіх актуальных пытаннях, як комплексная работа з моладдзю, іх гарманічнае выхаванне, выкарыстанне сучасных формаў і метадаў работы, а таксама развіццё міжнародных сувязяў і адносінаў. Менавіта гэтыя напрамкі і будуць вызначальнымі ў бліжэйшай перспектыве для ўсяго аб’яднання.
У выніку дзейнасць Брэсцкай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь” была прызнана здавальняючай. Старшынёй абласной структуры аднагалосна выбраны Пётр Пойта.
Раман МЕЛЬНІК,
старшыня Кобрынскай РА РГА «Белая Русь».
НА ЗДЫМКАХ: выступае Аляксандр Радзькоў; (злева направа) дэлегаты абласной канферэнцыі ад Кобрынскай РГА «Белая Русь»: дырэктар цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых трубаправоднага транспарту ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» Вячаслаў Кузьміч, інжынер па ахове працы філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Кобрынскі хлебазавод Наталля Андрушкевіч і метадыст Кобрынскага раённага навучальна-метадычнага кабінета Віталій Каральчук.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *