Областной слет юных спасателей и пожарных прошел вблизи деревни Новоселки

Змагаліся юныя выратавальнікі

Слёт 2Моцныя, смелыя, нераўнадушныя. Менавіта гэтыя словы лепей за ўсё акрэсліваюць членаў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і профільных класаў, абласны слёт якіх у чарговы раз прайшоў на кобрынскай зямлі. Пазмагацца за званне мацнейшых пад Навасёлкі з’ехаліся 18 каманд з усёй Брэсцкай вобласці, у тым ліку і кабрынчане, якіх прадстаўляла каманда СШ № 8.

Слёт 5

Слёт 6— Наш злёт юных пажарных праводзіцца ўжо ў 16-ты раз, у ім прымаюць удзел пераможцы раённых спаборніцтваў, — адзначыў начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Канстанцін Шаршуновіч. – Гэта – самыя актыўныя калектывы юных выратавальнікаў, якія пастаянна ўносяць свой дзейсны ўклад у прафілактыку надзвычайных сітуацый, і сёння яны ўсе прадэманстрыруюць свае навыкі ў гэтай сферы. Трэба адзначыць, што мы ўлічваем прапановы нашай моладзі, і кожны конкурс у той ці іншай ступені арганізуецца згодна з іх пажаданнямі. Гэта – наша таленавітая моладзь, наша будучыня і ў тым ліку — будучыня нашай структуры.

Слёт 3

Слёт 4На працягу трох дзён гасцінная і прыгожая навасёлкаўская зямля стала сапраўдным турыстычным раем для моладзі – выратавальнікі, адной з функцый якіх з’яўляецца забеспячэнне жыццядзейнасці ў крызісных сітуацыях, падрыхтавалі для моладзі сапраўдны палявы лагер з поўнай сістэмай жыццезабеспячэння: літаральна ў чыстым полі выраслі паходныя кухні, электрагенератары, асвятленне, акустыка і нават палявая лазня з гарачай вадой. Не адставалі і ўдзельнікі: у час конкурсу палатачных гарадкоў яны прадэманстравалі і фантазію, і гасціннасць, і выдатнае веданне традыцый свайго роднага краю, не засталася ўбаку і ваенная дысцыпліна. Слёт 7Што ж датычыцца праграмы конкурсу, то яна ў многім нагадвала работу выратавальнікаў, і вельмі значнае месца ў выпрабаваннях адводзілася каманднаму духу. Эстафеты, баявое разгортванне, аказанне першай медыцынскай дапамогі – усё гэта патрабавала не толькі дасканалых ведаў і навыкаў, але і выдатнай фізічнай падрыхтоўкі. Сярод іншага, канкурсантам было патрэбна “на час” пракаціць важкую аўтапакрышку, пранесці карамысла з двума вёдрамі, поўнымі вады, ды яшчэ і не разліць яе па дарозе, перакусіць гідраўлічнымі нажніцамі драўляны калок і многае іншае. Не засталася ўбаку і творчая частка. Так, удзельнікі конкурсу ў цікавай форме прадстаўлялі свае арганізацыі, спявалі песні, здзіўлялі журы тэматычнымі вершамі і рэцэптамі смачных паходных страў. І ўсё гэта – у непаўторнай паходнай атмасферы сапраўднага турыстычнага свята.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
НА ЗДЫМКАХ: Канстанцін Шаршуновіч знаёміцца з палатачным гарадком кобрынскай каманды; моманты конкурсу.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *