Узнагароды — за прыгажосць

Як паказалі вынікі раённага конкурсу па святочным афармленні тэрыторый устаноў сацыяльнай сферы, прадпрыемстваў, арганізацый, гаспадарак і індывідуальных домаўладанняў пры падрыхтоўцы і правядзенні навагодніх і калядных святаў, да прыгажосці на сваім падвор’і кабрынчане ставяцца з увагай і пяшчотай. У гэтым годзе лепшым сярод прадпрыемстваў стала Кобрынскае ўпраўленне магістральных газаправодаў. Уручаючы Ганаровую грамату дырэктару Уладзіміру Галашку, намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык адзначыў, што вельмі прыемна, калі на прадпрыемстве надзяляецца такая ўвага ўласнай тэрыторыі, і выказаў надзею, што гэтая добрая традыцыя будзе працягвацца і знойдзе шырокую падтрымку ў іншых калектывах.

Не засталіся ўбаку і гаспадары прыватных домаўладанняў. У гэтым годзе першае месца падзялілі  дзве суседкі — уладальніцы кватэр №1 і №2 у доме 91 па вуліцы Чкалава Людміла Кукашук і Галіна Гаўрылюк. Другую пазіцыю заняло падвор’е Васіля Путырскага (вуліца Чкалава, 93), а трэцяе дасталося Віталю Сачуку (завулак Крынічны, 22).

— Звычка ўпрыгожваць свой дом падчас навагодніх і калядных святаў існуе ў нашай сям’і ўжо амаль 10 гадоў, — расказвае страхавы агент Кобрынскага прадстаўніцтва РУСП «Белдзяржстрах» Галіна Гаўрылюк. — Уключаецца ў гэты працэс уся сям’я — і кожны прапануе свае ідэі. Ды і ўвогуле цікава, калі святочная атмасфера сустракае цябе яшчэ да ўваходу ў дом…

Да гэтых слоў цяжка што-небудзь дабавіць. Застаецца толькі парадавацца, што ўсё больш  на нашай Кобрыншчыне такіх людзей.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *