День Победы: Над Кобрином звучал праздничный май

Над Кобрынам звінеў святочны май

IMG_9247

Маленькі хлопчык, трымаючы за руку маладую, прыгожую матулю, з годнасцю нясе партрэт франтавіка. На баявых узнагародах ветэрана Вялікай Айчыннай, што кожны год, нягле-дзячы на старыя раны, у гэты дзень прыходзіць на плошчу, ззяе майскае сонейка. Кобрыншчына сустракае Дзень Перамогі, і ўсе мы разумеем, што няма і не будзе на свеце той сілы, якая б магла прымусіць нас забыць непаўторную ўсеабдымную радасць, звязаную з гэтым святам.

IMG_8852

IMG_8875

IMG_8918

IMG_8926

З удзячнасцю за мірнае неба!
Нягледзячы на зусім не майскае халоднае надвор’е, ужо а палове дзясятай раніцы на цэнтраль­най плошчы Кобрына было вельмі людна – рыхтуючыся да святочнага шэсця, тут строілася калона “Бес­смяротнага палка”, і здавалася, што тыя, хто сваімі рукамі набліжаў нашу Перамогу, у гэты дзень вярнуліся з бяссмерця, каб раздзяліць з намі гэтае найвялікшае свята. Пад гучныя рытмы духавога аркестра калона, у якой, напэўна, у гэты дзень сабралася ўся Кобрыншчына, рушыла ў сквер Марозава, дзе і прайшоў урачысты мітынг.

IMG_9223– Дзякуючы тым, хто перажыў вайну, і хто навечна застаўся на баявых палях, мы гадуем дзяцей і ў нас ёсць дастойная будучыня. Мы проста не маем права падвесці тых, хто сёння побач з намі на гэтых фотаздымках у калоне “Бессмяротнага палка”. І я ўпэўнены: хто ведае сваю мінуўшчыну, сваю гісторыю, ніколі не падвядзе тых, хто ствараў для іх гэтую гісторыю цаною ўласнага жыцця, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля.

IMG_9108Ускладзены кветкі, над скверам Марозава падаюць у цішыню словы ўрачыстай ліціі ў памяць загінуўшых у той страшнай вайне. Як справядліва адзначыў благачынны цэркваў Кобрынскай акругі протаіерэй Багдан Хама, наш народ выстаяў у той вайне, але і сёння ўсім нам патрэбна вельмі добра помніць яе ўрокі і працягваць справу ветэранаў, каб быць дастойнымі нашчадкамі іх ратнага подзвігу.IMG_9270

IMG_9293Выдатным працягам свята сапраўднага патрыятызму і еднасці стаў канцэрт, які пасля мітынгу прайшоў у Кобрынскім Палацы культуры. Яшчэ ў фае ўсіх гасцей сустракала яркая і цікавая выстава “Вялікая Перамога: помнім, ганарымся” з фондаў ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава, якая нібыта рыхтавала кабрынчан да вялікай імпрэзы. А рыхтавацца было да чаго. У арганізатараў канцэрта атрымалася практычна немагчымае: за адносна невялікі час гледачы перажылі амаль што ўсю гаму пачуц­цяў, звязаных з Вялікай Айчыннай, ад суму першага развітання салдата са сваёй каханай да вялікага смутку па ўсіх загінуўшых і неперадавальнага ўсенароднага шчасця, якое прынеслі ўсёй вялікай краіне пераможныя салюты 1945 года.IMG_9589Ваенныя песні, таленавітыя артысты, кадры кінахронікі і маштабная відовішчная праграма не пакінулі раўнадушнымі нікога – вялікая зала Палаца культуры ледзьве змагла ўмясціць усіх жадаючых. Ну а шчырасць і аднадушнасць, якія панавалі ў час бурных авацый, сталі леп­шым доказам таго, што памяць пра Вялікую Перамогу для нашага народа заўсёды будзе той самай кансалідуючай сілай, якая, калі спатрэбіцца, дапаможа пераадолець любыя нягоды.
Пераможныя акорды
Святочныя гулянні прадоўжыліся ў парку. Нягледзячы на халоднае надвор’е і снег, які часам сыпаў з неба, людзі з узнёслым настроем цэлымі сем’ямі ішлі на свята.

IMG_3184

IMG_3337Вялікую канцэртную праграму прадставілі гледачам на сцэне амфітэатра творчыя калектывы і выканаўцы Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці, Кобрынскай і раённых дзіцячых школ мастацтваў. Пад любімыя песні гледачы не маглі ўсядзець на месцах, таму перад сцэнай час ад часу з’яўляліся танцавальныя пары.
На пляцоўцы “Бел­кадром” быў наладжаны конкурс чытачоў ваеннай паэзіі, у якім удзельнічалі школьнікі. Вершы, балады, паэмы пра вайну вельмі пранікнёна гучалі з дзіцячых вуснаў. Побач была наладжана выстава дзіцячага малюнка “Дзень Перамогі вачамі дзяцей”, якая таксама прыцягвала ўвагу наведвальнікаў парку. Яскравыя рознакаляровыя малюнкі перадавалі ўсю радасць вялікага свята.IMG_3138

IMG_3158Не абышлося і без салдацкай кашы, якая ў такое халоднае надвор’е была вельмі да месца. Дарэчы, падсілкавацца гарачай ежай можна было ва ўсіх ганд­лёвых кропках, якія дзейнічалі ў парку. Было дзе пагуляць і дзецям – да самага вечара працавалі атракцыёны і гульнёвая пляцоўка.
У такі вялікі дзень адзначалі Перамогу ўсе. Са сваёй ініцыятывай адгукнуліся і кобрынскія байкеры, якія калонай праехалі па горадзе, зрабілі прыпынак на плошчы Леніна і адправіліся ў ваенны гарадок. Адтуль калона паехала ў Астромічы, дзе байкеры наведалі брацкую магілу савецкіх воінаў.
Са спартыўным запалам
Свята Перамогі адзна­чылася ў горадзе і спартыўнымі мерапрыемствамі. На цэнтральным полі стадыёна «Юнацтва» сабраліся як каб­рынчане, так і госці горада.
Турнір па футболе, пры­с­вечаны 9 Мая, адкрыла гульня каманд ветэранаў з Коб­рына і сяла Самары (Украіна). Асноўны час каманды адгулялі ўнічыю – 2:2, але па пенальці перамогу атрымалі кобрынскія футбалісты.
Прадоўжыўся турнір дзіця­чым футболам, дзе ўдзель­нічалі дзве коб­рынскія каманды і зборная каманда з горада Івацэвічы. Юнакам 2009 г. н. з Кобрына пашанцавала абыграць сваіх гасцей і стаць пераможцамі турніру.
У нялёгкіх умовах надвор’я працягнулі футболь­нае свята чатыры каманды: «Старт Кобрын», УП «Коб­рынская ПМС», Коб­рынскае УМГ ААТ «Газпрам трансгаз Бела­русь» і НПС «Кобрын» ААТ «Гомель­транснафта Дру­жба». Снег увесь час спрабаваў перашкодзіць спаборніцтвам.
Гульня ішла з пераменным поспехам, але на самую высокую прыступку п’едэстала ўзнялася каманда Кобрынскага УМГ ААТ «Газпрам трансгаз Бела­русь». Другімі па выніках гульні сталі футбалісты УП «Кобрынская ПМС». Трэці радок рэйтынгу заняла каманда НПС «Коб­рын» ААТ «Гомель­транснафта Дружба». Кама­нда «Старт Коб­рын» стала чацвёртай у спісе ўдзельнікаў.
Усе каманды былі ўзна­гароджаны дыпломамі за ўдзел, а прызёры забралі з сабою кубкі і дыпломы «Трыумф-лігі».

IMG_8799
Рэпартаж са святочных мерапрыемстваў вялі Дзмітрый Бялоў, Людміла Пашковіч і Ксенія Пальто.
Фота аўтараў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *