Университеты «Золотого возраста» встретились на Кобринщине

Залаты ўзрост – для новых ініцыятыў

Золотой возрастЯкой будзе наша жыццё пасля выхаду на заслужаны адпачынак? Наведвальнікі “Універсітэта залатога ўзросту”, які вось ужо два гады працуе пры грамадскім аб’яднанні “Клуб дзелавых жанчын “Бона”, упэўнены – такім, якім мы яго зробім самі. Чарговым доказам таго, што ў “залатым узросце” жыццё толькі пачынаецца і адкрывае новыя магчымасці для самаўдасканалення, стала канферэнцыя “Роля Універсітэта залатога ўзросту у актывізацыі жыцця пажылых людзей”, якая нядаўна прайшла ў Палацы культуры з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Зазулі.

На працягу мерапрыемства яго ўдзельнікі пазнаёміліся з дзейнасцю Кобрынскага ўніверсітэта залатога ўзросту, аб якой расказалі старшыня Савета ўніверсітэта Вера Малафеева і яе намеснік Вольга Астапук. Вялікую ўвагу прысутных прыцягнула прэзентацыя дзейнасці гісторыка-краязнаўчай секцыі “Кобрынскі ключ”, у час якой гасцям быў прадстаўлены зборнік “Карані і кроны”. Як адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, можна толькі пазайздросціць той актыўнасці і энтузіязму, якія сёння адрозніваюць прадстаўнікоў нашага старэйшага пакалення, а па колькасці цікавых спраў, ініцыятыў і жыццёвай энергіі яны часта могуць даць фору і больш маладым грамадзянам.

Дзякуючы шматлікім гасцям мерапрыемства набыло міжнародны характар –да кабрынчан прыехалі намеснік кіраўніка прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (Германія) у Рэспубліцы Беларусь Марына Малініна, старшыня самакіравання Валынскага Акме-ўніверсітэта Кацярына Маркевіч на чале дэлегацыі з Луцка, прадстаўнікі другога горада-пабраціма з Польшчы — Мяндзыжца-Падляскага. Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчыкі  кафедры псіхалогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна горада Брэста. Акрамя плённа праведзенага часу, на канферэнцыі госці атрымалі цікавую экскурсію па вядучых прамысловых прадпрыемствах і памятных мясцінах Кобрыншчыны.

Дзмітрый БЯЛОЎ.
НА ЗДЫМКУ аўтара: удзельнікі канферэнцыі каля ваенна-гістарычнага музею імя А.В. Суворава.

Материалы для реставрации старой ванны. Extra Light наливная краска для эмали ванн.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *