Віншаванне кіраўніцтва раёна з надыходзячым святам Уваскрэсення Хрыстова!

67537015

Паважаныя вернікі хрысціянскіх цэркваў Кобрыншчыны!

Сардэчна віншуем вас са светлым днём Уваскрэсення Хрыстова!

Вялікдзень  — не проста свята, гэта сутнасць хрысціянства, якое ўвасабляе  найважнейшыя чалавечыя каштоўнасці — дабрыню, узаемаразуменне і ўсёдараванне. Гэтае свята сімвалізуе перамогу праўды і высокіх маральных ідэалаў, надае жыццю вечны сэнс, умацоўвае веру ў будучыню.

Велікодныя дні напоўнены ўрачыстасцю і святлом хрысціянскай любові,  заклікаюць задумацца над сэнсам жыцця, усвядоміць высокае прызначэнне чалавека. Гэта час шчырай малітвы, добрых учынкаў           і міласэрных спраў.

Глыбока сімвалічна, што ў гэтым годзе Вялікдзень сустракаюць разам паслядоўнікі ўсіх хрысціянскіх цэркваў. Сёння нам, як ніколі раней, неабходны адзінства духу і згуртаванасць. Толькі сумеснымі намаганнямі  мы зможам зберагчы згоду і мір на роднай беларускай зямлі.

Дарагія кабрынчане!

Няхай радасць напоўніць кожны дом, кожную сям’ю святлом, дабром і надзеяй. Моцнага вам здароўя, дабрабыту  і вясновага настрою.

Са  святам!

Кобрынскі  раённы выканаўчы камітэт
Кобрынскі раённы Савет дэпутатаў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *