На Кобринщине отметили День милиции хоккейным турниром

Да 100-годдзя беларускай міліцыі
Турнір для сапраўдных мужчын

Хоккей 2Добрай традыцыяй стала на Кобрыншчыне адзначаць Дзень міліцыі хакейным турнірам. Сапраўды, цяжка знайсці больш мужчынскі від спорту, чым хакей, напоўнены вострымі атакамі, хуткасцю і неверагодным адрэналінам як для спартсменаў, так і для гледачоў. З нагоды стогадовага юбілея беларускай міліцыі ў Лядовай арэне сустрэліся хакеісты ўпраўлення унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, аб’яднаная каманда “Дынама” – “На стражы” з Мінска і каманда Кобрынскага раёна.

Хоккей 1Адкрыў спартыўнае свята матч з удзелам каманды УУС Брэсцкага аблвыканкама, якой выпала змагацца са сталічнымі гасцямі. Пасля нядоўгага “знаёмства” і яшчэ больш кароткага парытэта па забітых шайбах мінчане рашуча вырваліся ўперад, атрымаўшы ў выніку упэўненую перамогу з лікам 9:4. Аднак, як аказалася, для брэсцкай каманды цяжкасці толькі пачыналіся. Наступным выпрабаваннем стала сустрэча з кабрынчанамі, якія абрушылі на супернікаў сапраўдны шквал атак і трапных удараў па варотах, многія з якіх дасягнулі пастаўленай мэты. Як вынік – перамога з яшчэ большым адрывам, канчатковы лік склаў 10:4 на карысць кабрынчан.
Самая вострая інтрыга разгарнулася ў трэцім матчы, пераможца якога, улічваючы вынікі першых гульняў, аўтаматычна станавіўся пераможцам усяго турніра. З першых хвілін кабрынчане рашуча ўступілі ў барацьбу са сталічнай камандай і нават вырваліся наперад, некаторы час утрымліваючы перавагу у адну шайбу. Аднак ужо ў другім тайме госці узялі ініцыятыву ў свае рукі і перахапілі ініцыятыву, а ў трэцім, нягледзячы на ўпартае супраціўленне кобрынскіх хакеістаў, замацавалі адваяваную перавагу, завяршыўшы матч з лікам 7:2. Абедзве шайбы, забітыя ў вароты мінчан, запісаў на свой лік нападаючы каманды Кобрынскага раёна Вадзім Мірашнічэнка.

Хоккей 3Па агульных выніках турніру “золата” дасталося аб’яднанай камандзе “Дынама” – “На стражы”, “серабро” у кабрынчан, а трэцімі сталі хакеісты УУС Брэсцкага аблвыканкама. Як справядлива падкрэсліў падчас цырымоніі ўзнагароджвання старшыня раённага Савету дэпутатаў Іван Даўжук, незалежна ад занятых месцаў усе ўдзельнікі турніра праявілі сябе сапраўднымі мужчынамі і адзначыліся высокай мэтанакіраванасцю і воляй да перамогі, якая дасталася мацнейшым. Па выніках турніру лепшым нападаючым быў прызнаны Сяргей Повар, лепшым галкіперам – хакеіст каманды Кобрынскага раёна Аляксандр Ходзін, а лепшым абаронцам – Сяргей Пласкоў.
Дзмітрый БЯЛОЎ,
На здымку аўтара: каманда кабрынчан – “сярэбраныя” прызёры турніру; намеснік начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Уладзімір Кіцель віншуе каманду кабрынчан з другім месцам у турніры; моманты гульні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *