Падведзены вынікі конкурсу

Традыцыйна напярэдадні Новага года Кобрынскім райвыканкамам быў аб’яўлены конкурс па святочным афармленні тэрыторый аб’ектаў сацыяльнай сферы, прадпрыемстваў, арганізацый і асабістых домаўладанняў. Аргкамітэтам падведзены вынікі.

Пераможцам конкурсу сярод арганізацый прызнаны працоўны калектыў Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў адкрытага акцыянернага таварыства “Белтрансгаз”. Ганаровае першае месца за лепшае афармленне падвор’я сярод асабістых домаўладальнікаў падзялілі Галіна Гаўрылюк і Людміла Кукашук, якія ператварылі свой дом па вуліцы Чкалава, 91, у  чароўную казачную рэчаіснасць. Пераможцы конкурсу, якія занялі першае месца, будуць узнагароджаны граматамі Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта.

Другое і трэцяе месцы сярод  уладальнікаў асабістых падвор’яў занялі Генадзь Бойка, які пражывае па вуліцы Чкалава ў доме 93, і Віталь Сачук – завулак Крынічны, дом 22.  Яны будуць адзначаны памятнымі сувенірамі.

Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *