19 января — День спасателя: Спасатель МЧС – особая профессия

Выратаванне – асобая прафесія

IMG_8058Без перабольшання можна сказаць, што кожны супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – герой. Не кожны з нас гатовы ўвайсці ў палаючы агнём дом або кінуцца на выратаванне людзей у іншай надзвычайнай сітуацыі.
На старонках нашай газеты мы прадаўжаем знаёміць чытачоў з супрацоўнікамі Кобрынскага РАНС, якія стаяць на варце нашай бяспекі
Напярэдадні дня выратавальніка я сустрэлася з Анатоліем Максімавым, які працуе пажарным у аддзеле з 2007 года. Яшчэ ў час тэрміновай службы ў арміі ён стаў задумвацца аб працы выратавальніка, таму пасля яе заканчэння спрабаваў уладкавацца на пасаду пажарнага ў родным Брэсце. На той момант вакантных месцаў не аказалася, і хлопцу было прапанавана пайсці працаваць ў Кобрын.
Так Анатолій Максімаў ездзіць на службу з Брэста, дзе дома яго кожны раз са смены чакаюць жонка і трое дзетак.
На пытанне аб пераводзе ў абласны цэнтр, мой субяседнік заўважыў, што добра спрацаваўся з калектывам і мяняць яго на новы не жадае.
На сённяшні дзень Анатолій Мікалаевіч з’яўляецца старшым пажарным і займае пасаду падменнага дыспетчара, які не проста прымае інфармацыю аб надзвычайных сітуацыях, але і аналізуе, якія сілы трэба накіраваць на выратаванне. Ад правільнай работы дыспетчара ў многім залежыць поспех тушэння пажару альбо ліквідаванне надзвычайнай сітуацыі.
Анатолій Максімаў стараецца не трымаць у памяці дэталі пажараў, катастроф і іншых надзвычайных сітуацый, але гэта не заўсёды ўдаецца.
Майму субяседніку не раз даводзілася выратоўваць людзей. Напрыклад ў мінулым годзе Ататолій Мікалаевіч са сваімі калегамі выехаў на паведамленне аб задымленай кватэры на вуліцы Дружбы. Аказалася, што гаспадар заснуў на кухні ў стане алкагольнага ап’янення, пакінуўшы без догляду ежу, якая гатавалася на пліце. Тады абышлося без чалавечых ахвяраў.
Анатолій Максімаў за выдатную службу мае ў сваім актыве годныя ўзнагароды, што яшчэ раз падкрэслівае, што да сваёй работы ён адносіцца з вялікай адказнасцю.
Людміла ПАШКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *