З надыходзячым святам Нараджэння Хрыстова!

hqdefault

Праваслаўныя хрысціяне Кобрыншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні  з надыходзячым святам Нараджэння Хрыстова!

Раство – самае вялікае свята ў хрысціянскім календары. На працягу двух тысяч год яно дорыць людзям надзею і веру, напаўняе сэрцы светлымі пачуццямі. Урачыстыя дні натхняюць нас на добрыя справы і ўчынкі, дапамагаюць яшчэ глыбей спасцігнуць сэнс евангельскіх запаведзяў у аснове якіх – бязмежная і ўсёдаравальная любоў.

Каляды – чароўнае свята, якое звязвае нас са шматвяковымі традыцыямі і духоўнай спадчынай продкаў, звяртае да вечных духоўных каштоўнасцяў і пытанняў чалавечага быцця.

Няхай гэтыя святочныя дні асвятляюць нашы сем’і дабрынёй і спакоем, прынясуць натхненне на добрыя справы і поспех, стануць яркай старонкай у гісторыі роднай Кобрыншчыны.

Ад усёй душы жадаем усім здароўя, дабрабыту, цудоўнага настрою, аптымізму, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і справах.

Са святам! З Нараджэннем Хрыстовым!

Кобынскі раённы выканаўчы камітэт
Кобынскі раённы Савет дэпутатаў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *