Женщина – источник доброты

Жанчына – крыніца дабрыніimg_6112Колькі сацыяльных роляў прымярае на сябе жанчына ў наш імклівы час? Ласкавая жонка і маці, руплівая гаспадыня, справядлівы кіраўнік, адказны адміністратар… Здаецца, як на ўсё гэта ў яе хапае часу? Сярод жанчын, якія прымяраюць на сябе ўсе гэтыя ролі, ёсць і тыя, што вядуць грамадскую дзейнасць. Гэтыя жанчыны з’яўляюцца ўдзельніцамі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

img_6139

дырэктар эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва, старшыня Кобрынскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Лілія Страчук.

У нашым раёне колькасць членаў гэтай арганізацыі налічвае больш за тысячу чалавек. За 25 гадоў існавання “БСЖ” прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва дасягнулі добрых вынікаў работы. Нядаўна старшыня Кобрынскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Лілія Страчук атрымала грамату ад Брэсцкага аблвыканкама “За актыўную грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё жаночага руху на Брэстчыне і ў сувязі з 25-годдзем заснавання грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.
У нашай размове Лілія Аляксандраўна падкрэсліла, што лічыць гэтую ўзнагароду агульнай.
— Мы ўсе адна адну называем сяброўкамі, і нягоды, якія сустракаюцца ў нашым жыцці, стараемся пераадольваць разам, як і зрабіць штосьці карыснае і патрэбнае. Я ўдзячна ўсім жанчынам за тое, што, акрамя сваіх хатніх і працоўных клопатаў, яны знаходзяць час на дзейнасць у арганізацыі.
Работа арганізацыі даволі насычаная. Так, на пачатку бягучага года жанчыны ўдзельнічалі ў рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”. Прадстаўніцы аддзялення прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе “Жанчына года”. Гонар раёна ўжо адстойвалі старшыня СВК “Узыходзячая зара” Таццяна Дземідзюк, гаспадыня аграсядзібы “На Зарэчнай вуліцы” Ала Палікарпук, дырэктар фірмы “Лангхайнрых Канфекыён Бел” Валянціна Пашкевіч і былы дырэктар дзіцячай вёскі Ала Сапяжынская .
Шмат мерапрыемстваў праводзіцца з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у тым ліку конкурс на лепшую сям’ю, які быў праведзены ў Дзівіне. Была і спецыяльная акцыя, арганізаваная для татаў, якія адны займаюцца выхаваннем дзяцей, каб дапамагчы ім сабраць дзяцей у школу.
У гэтым годзе кобрынскія актывісткі прымалі ўдзел у абласным конкурсе на лепшую “пярвічку” і лепшае раённае аддзяленне, дзе сталі першымі. 16 снежня будуць аб’яўлены вынікі рэспубліканскага этапа.
Прымаюць кобрынчанкі ўдзел і ў дабрачынных акцыях, напрыклад, па зборы грошай на лячэнне дзяцей. Шэраг мерапрыемстваў рэалізавалі жанчыны і да Дня маці.
Год заканчваецца, і ўдзельніцы аддзялення ўжо плануюць дзейнасць арганізацыі на будучы год. Безумоўна, усе мерапрыемствы будуць важныя і патрэбныя, бо менавіта такую мэту ставяць яны перад сабой, калі бяруцца за чарговую справу.
Людміла ПАШКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *