Камп’ютар ад Дзеда Мароза

Пад Новы год заўсёды жадаеш нечага незвычайнага, сапраўды казачнага. Хочацца, каб ажыццяўляліся мары,
здзяйсняліся цуды. Але гэта прыходзіць часцей за ўсё нечакана. Калі 29 снежня 2010 года хлопчыкі і дзяўчынкі 1 і 5 класаў са Стрыгаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Кобрынскага раёна накіраваліся на экскурсію да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу, яны і не думалі, што “апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы”. І не толькі таму, што менавіта ў гэты ж час беларускага казачнага Дзядулю наведаў яго расійскі калега, а таму, што ў гэтай групе кобрынскіх дзяцей быў трохсоттысячны наведвальнік сядзібы нашага Дзеда Мароза. Вядома ж, пушчанскі Дзед нікога не адпускае без падарункаў. Але хіба параўнаюцца цукеркі і звычайныя сувеніры з сапраўдным камп’ютарам? А менавіта яго атрымалі ў той дзень вучні са Стрыгава. Цяпер каштоўны падарунак ад беларускага Дзеда Мароза з Белавежскай пушчы зойме годнае месца ў школе, і ім змогуць карыстацца ўсе дзеці.
Наталля КАНДРАШУК.
НА ЗДЫМКУ Валерыя КАРАЛЯ: настаўніца пачатковых класаў Стрыгаўскага дзіцячага сада–сярэдняй школы Галіна
Уладзіміраўна Панасюк.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *