Время подводить итоги. Каким выдался год для городецких аграриев, рассказал Николай Веренич

Спрацавалі “стопрацэнтна”

img_4605Восень набліжаецца да свайго завяршэння. Да таго, каб зіма паўнапраўна заступіла на свой пост, засталіся лічаныя дні. Цану апошнім добра ведаюць аграрыі ААТ “Гарадзец-Агра” і выкарыстоўваюць гэты час, каб падрыхтавацца да наступнага сезона. На момант майго прыезду ў гаспадарку вяліся ворыўныя работы пад вясеннюю сяўбу. Для аграрыяў восень – не толькі клопат пра будучы ўраджай, але і час падвядзення вынікаў. Якім выдаўся год для гарадзецкіх рупліўцаў, расказаў першы намеснік дырэктара гаспадаркі Мікалай Вярэніч.

img_4625Нагадаем, што ААТ “Гарадзец-Агра” – сельскагаспадарчы холдынг, сельгасугоддзі якога прасціраюцца на 15324 гектары, з іх раллі 8582. Фронт работы, згадзіцеся, даволі вялікі, нягледзячы на гэта, гаспадарка ўтрымлівае ў раёне лідыруючую пазіцыю. Добрага паказчыка тут дабіліся па нарыхтоўцы кармоў для жывёлы, які пры разліку на 1 ўмоўную галаву склаў 34,97 цэнтнера. Сена тут нарыхтавалі 1755 тон, сенажу – 6643 тоны, збожжасенажу – 1921, сіласу – 89557. Гэта не можа не радаваць, зіма, як у народзе кажуць, усё з’есць, тут жа вядзецца клопат пра агульнае пагалоўе ў 10857 галоў, з якіх дойнага статку – 3448 кароў.
Вядома ж, у час працы не ўсё было роўна. Пэўныя карэктывы ў працэс уносіла прырода. Меншага паказчыка ў параўнанні з мінулым годам дабіліся ў намалоце збожжа (13051 тона). Недабранае зерне кампенсавалі кукурузай, якую, дарэчы, на збожжа тут высявалі ўпершыню. Як адзначыў Мікалай Уладзіміравіч, гэтай практыкі ў гаспадарцы будуць прытрымлівацца і далей.

img_4694

img_4650Пад чулым кіраўніцтвам дырэктара Івана Цецерука справіліся гарадзецкія рупліўцы і з задачамі, якія паставіла перад імі дзяржава, “стопрацэнтна” выканаўшы даведзеныя лічбы дзяржзаказу. Больш за тое, змаглі аграрыі і зарабіць, выгадаваўшы ў тым ліку неблагі ўраджай, – 9156 тон — цукровых буракоў.
“Для работы ў нас ёсць усё неабходнае: і база, і старанныя кадры”, — заўважыў Мікалай Уладзіміравіч і расказаў пра тэхнічнае аснашчэнне гаспадаркі, якое сёння прадстаўлена 15-ццю збожжаўборачнымі камбайнамі, 10-ццю адзінкамі энерганасычанай тэхнікі, пераважна сучаснай, 12-ццю вялікагрузнымі машынамі з грузапад’ёмнасцю да 10-ці тон і вышэй, трыма дзесяцітоннымі МАЗамі, 5-ццю машынамі з грузапад’ёмнасцю звыш 10 тон і іншымі агрэгатамі, а таксама ўсім шлейфам прычапной тэхнікі ў выглядзе культыватараў, дыскаў, барон, каткоў.

img_4703Упэўніцца ў стараннасці гарадчан я змагла на ўласныя вочы, паназіраўшы, як па-гаспадарску ажыццяўляў ворыўныя работы вопытны механізатар Сяргей Заноўскі. Такіх рупліўцаў, па словах Мікалая Вярэніча, у гаспадарцы шмат. Напрыклад, у жніве выдзеліліся экіпажы ў складзе камбайнераў Мікалая Пакалюка і Аляксандра Бараноўскага, Васілія Кавалевіча і Фёдара Пакалюка, у сяўбе азімых культур, якіх, дарэчы, тут пасеялі 4491 гектар, лепшым стаў Аляксандр Заноўскі. На трактары МТЗ-3022 ім пасеяна 1547 гектараў. Прыемнай падзеяй для сёлетняга героя сяўбы азімых адзначыцца прафесіянальнае свята — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу: за добрыя паказчыкі і плённую працу ён прадстаўлены да ўзнагароды Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКУ: Сяргей Заноўскі за працай.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *