Недавно стал известен победитель онлайн-турнира “Кобрынская пяцёрачка”

За інтэлект і волю да перамогі!

%d0%bf%d1%8f%d1%82%d1%91%d1%80%d0%be%d1%87%d0%ba%d0%b0-%d0%bd%d0%b0%d0%b3%d1%80%d0%b0%d0%b6%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d0%b8%d0%b5
Ёсць жаданне самаўдасканальвацца і трэніраваць сваю эрудыцыю? Тады ваш выбар – інтэлектуальны онлайн-турнір “Кобрынская пяцёрачка”, які пад эгідай Кобрынскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” праводзіцца на сайце і на старонках газеты “Кобрынскі веснік”.
Нядаўна быў вызначаны чарговы пераможца турніру, якім стала настаўніца матэматыкі і інфарматыкі сярэдняй школы № 3 г. Кобрына Людміла Андранюк. Як адзначае сама пераможца, захапленне інтэлектуальнымі гульнямі ў яе з самага дзяцінства, а “Кобрынскую пяцёрачку” на прасторах інтэрнэту яна ўпершыню напаткала ўвогуле выпадкова. Зараз Людміла не толькі заўзята прымае ўдзел у інтэлектуальным турніры сама, але і прыцягвае да гэтай цікавай і карыснай справы сваіх вучняў.
Ва ўрачыстай атмасферы старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” і галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік уручыў пераможцы заслужаныя падарункі, у тым ліку і ад спонсара турніру – кафэ“Піца італьяна”, і пажадаў не развітвацца ні з “раёнкай”, ні з “Кобрынскай пяцёрачкай”, павышаючы свой інтэлектуальны ўзровень і распаўсюджваючы традыцыю гэтага цікавага і карыснага адпачынку.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
НА ЗДЫМКУ аўтара: Раман Мельнік узнагароджвае Людмілу Андранюк.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *