Командно-штабные учения с привлечением военнообязанных лиц продолжаются на Кобринщине

Калі пакліча Радзіма

%d0%bf%d1%80%d0%b8%d1%81%d1%8f%d0%b3%d0%b0-1Праходзяць гады, адыходзяць у мінулае войны, але, на жаль, і ў наш час у свеце не становіцца спакайней. Менавіта таму тыя, хто ў стане трымаць у руках зброю, павінны быць гатовыя ў выпадку неабходнасці стаць на абарону сваёй краіны і свайго народа. Камандна-штабныя вучэнні з прыцягваннем ваеннаабавязаных асоб працягваюцца на Кобрыншчыне. Чарговым этапам стала прыняцце Ваеннай прысягі, якое ва ўрачыстай атмасферы прайшло на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага комплекса “Хваля”.

%d0%bf%d1%80%d0%b8%d1%81%d1%8f%d0%b3%d0%b0-2— Сёння мы праводзім вучэбны збор з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны Кобрынскага раёна, — адзначыў ваенны камісар Брэсцкай вобласці палкоўнік Яўгеній Зайцаў. – Такія мерапрыемствы праводзяцца ў планавым парадку. З мэтай павышэння гатоўнасці тэрытарыяльнай абароны Кобрынскага раёна былі прызваны ваеннаслужачыя запасу і сфарміравана рота тэрытарыяльных войскаў, якая сумесна з органамі пагранічнай службы будзе выконваць задачы па ўмацаванні дзяржаўнай граніцы нашай краіны.
Як справядліва адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Трубчык, нягледзячы на тое, што мерапрыемства такога ўзроўня на Кобрыншчыне праводзіцца ўпершыню за апошнія гады, яно дазволіла пераканацца, што ў нас ёсць дастойныя людзі і навучаныя ваеннаслужачыя з належным узроўнем падрыхтоўкі, якія пры неабходнасці змогуць выканаць любую задачу – як па абароне граніц нашай Радзімы, так і па ахове яе канстытуцыйнага ладу.
Ва ўрачыстай атмасферы падаюць у цішыню важкія словы Ваеннай прысягі, а ў страі стаяць непрывычна дарослыя салдаты. Яшчэ зусім нядаўна яны – тыя, хто сёння трымае ў руках баявую зброю, працавалі на мірных пасадах і клапаціліся пра дабрабыт сваёй Кобрыншчыны і сваіх сем’яў. Але сёння іх паклікала Радзіма, і яны адгукнуліся на гэты прызыў, каб аднавіць у памяці існуючыя, а пры неабходнасці і набыць новыя баявыя навыкі. Зразумела, найлепш было б, каб неабходнасць ва ўсім гэтым узнікала толькі ў час вучэнняў. Аднак, як паказваюць апошнія падзеі, якія адбываюцца ў тым ліку зусім недалёка ад нашай Беларусі, надзейны баявы шчыт не бывае лішнім нават у самы мірны час.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *