Теплая встреча с немецким городом-пабратимом Ульцен

Не знікнуць сувязі сяброўства

%d0%b3%d0%be%d1%81%d1%82%d0%b8-%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%86%d0%b5%d0%bdСімвалічная стэла з назвамі гарадоў-пабрацімаў Кобрына даўно стала неадрыўнай частка вуліцы Суворава, ці “нашага Арбата”, як яе называюць кабрынчане. Ёсць у гэтым спісе і нямецкі горад Ульцэн, добрыя адносіны з якім падтрымліваюцца ўжо чвэрць стагоддзя. Нядаўна прадстаўнікі Ульцэна запісалі ў скарбонку сяброўства яшчэ адну цёплую сустрэчу.
У гэты раз у Кобрын прыехалі прадстаўнікі ульцэнскага таварыства германа-беларускага сяброўства Інгрыд і Дзітэр Шынкель, а таксама Крыста і Фрыдхель Меркенс. Пасля прыёму ў старшыні райвыканкама Аляксандра Зазулі госці наведалі СШ № 2, аддзяленне дзённага знаходжання і суправаджальнага пражывання для інвалідаў Кобрынскага ТЦСАН, Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці. Кожны візіт праходзіў у сапраўднай сяброўскай атмасферы і суправаджаўся памятнымі падарункамі.
Не абышлася без іх і сустрэча, якая прайшла ў Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў, куды госці з Ульцэна прывезлі музычныя інструменты – электраарган, акардэон і гітару. У цырымоніі перадачы падарункаў прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. А ўжо праз некалькі хвілін атмасферу сустрэчы напоўнілі чароўныя гукі музыкі, для якой, як вядома, не існуюць ні межы, ні адлегласці. Можна быць упэўненымі: новыя інструменты знойдуць сваё месца ў арсенале кобрынскіх педагогаў і абавязкова ўнясуць свой уклад у творчае і эстэтычнае развіццё маленькіх музыкантаў.
Як неаднаразова адзначалі на працягу сустрэчы самі госці, Кобрыншчына нязменна аказвае на іх вельмі добрае ўражанне. У гэты раз крыніцай такіх станоўчых эмоцый сталі нашы дзеці і тая добразычлівая атмасфера, якая пануе ў школе. У чарговы раз быў адзначаны і выдатны знешні выгляд нашага горада. Увогуле ж, як падкрэсліў на развітанне Дзітэр Шынкель, вельмі радасна, што паміж Кобрынам і Ульцэнам падтрымліваюцца такія адносіны, якія найлепшым чынам спалучаюць у сабе рысы добрага партнёрства і сапраўднага сяброўства.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы ў Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *