Творческая встреча с Людмилой Ярмолюк

Год культуры
Сустрэча з “юнацтвам”

img_1397
У межах тыдня беларускай мовы і літаратуры, прымеркаванага да Дня беларускага пісьменства, педагогі Гарадзецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы арганізавалі сваім вучням творчую сустрэчу з удзельнікам народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел” Людмілай Ярмалюк.
У пісьменніцкім асяроддзі Кобрыншчыны яна вядома як аўтар мастацкіх замалёвак і вершаў, якія ў асноўным знаходзілі сваё ўвасабленне на старонках “Кобрынскага весніка”.
У нядаўнім мінулым, як калісьці і ў сценах дадзенай установы, Людміла Ярмалюк працавала педагогам, а таму тэматыка твораў, якія былі ёю прадэманстраваны, акрэслівала жыццесцвярджальныя каштоўнасці. Красамоўным, прыгожым словам паэтэса папулярызавала здаровы лад жыцця, адмаўляючы шкодныя звычкі ва ўсіх іх праяўленнях. Трапна і проста гаварыла яна пра сутнасць чалавечай натуры, якая, на жаль, не заўсёды адпавядае маральным нормам, а замалёўкі “Я і маё сумленне”, “Метамарфозы нашых дзён” дазволілі дзецям зірнуць на свае паводзіны збоку. Шмат твораў раскрывалі хараство Радзімы і радасць жыцця. Без гэтых адчуванняў, на думку паэтэсы, не можа быць гарманічнай асобы.
Літаратурныя шэдэўры Людмілы Ярмалюк, напісаныя на “жывым” матэрыяле, выклікалі шчыры інтарэс у юнай аўдыторыі. Многа карыснага з узаемаадносінаў з дзецьмі ўзяла для сябе і аўтар, праманіторыўшы па пытаннях, якія ёй задаваліся, перавагі “маладосці”. “Цяпер мне будзе над чым падумаць і на што звярнуць увагу”, — адзначыла госця на развітанне.
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКУ: фота на памяць.
Фота з архіва Гарадзецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *