Выбор с мыслью о будущем Кобринщины

Выбар з думкай пра будучыню

img_4349Здавалася, што ў дзень выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на баку выбаршчыкаў была нават сама прырода, якая ў гэты адказны і ўрачысты дзень парадавала жыхароў Кобрыншчыны самым сапраўдным летам. Менавіта ў такой атмасферы, пад гарачым сонейкам, прайшла і наша кароткая экскурсія па выбарчых участках горада і раёна, у час якой мы яшчэ раз упэўніліся: да свайго канстытуцыйнага права выбіраць і быць выбранымі кабрынчане аднесліся з усёй адказнасцю.

img_4155Першым пунктам маршруту стаў выбарчы ўчастак № 56, які размясціўся ў Хідрынскім цэнтры культуры і вольнага часу ГУК “Кобрынская раённая клубная сістэма”. На момант нашага візіту, а было гэта каля 10.30 раніцы, тут ужо прагаласавала 472 выбаршчыкі, ці больш за 40% . Як адзначалі члены выбарчай камісіі, асаблівую актыўнасць праявілі супрацоўнікі флагманскага сельскагаспадарчага прадпрыемства раёна — СВК “Узыходзячая зара” і жыхары вёскі Хідры. Нельга не адзначыць і настрой выбаршчыкаў. Як заўважыла маленькая Дар’я Штык, што прыйшла на выбары разам з мамай Галінай і татам Уладзімірам, ён у гэты ранак быў проста выдатны, і пацвердзіла свае словы добрай дзіцячай усмешкай. Не даводзілася сумаваць выбарчай камісіі і ў аграгарадку Пескі, дзе мы апынуліся адразу пасля развітання з гасціннай хідрынскай зямлёй. Тут з улікам датэрміновага галасавання на той час прагаласавалі 39,3% грамадзян. Да ўвагі выбаршчыкаў у раёне прапаноўваліся самыя разнастайныя забавы – музыка, канцэрты, выставы і іншыя цікавыя імпрэзы, падсілкавацца смачнымі стравамі запрашалі буфеты.
Сапраўднай артыстычнай феерыяй сустракаў выбаршчыкаў і Кобрынскі Палац культуры, які разгарнуў канцэртную праграму з удзелам сваіх уласных “зорачак” адразу каля ўваходу. У спісах гэтага вялікага ўчастка налічвалася 1967 выбаршчыкаў. Па стане на 12.30 тут ужо быў пераадолены 50-працэнтны бар’ер — свае галасы аддалі 56,84% выбаршчыкаў. У сапраўднай рабочай атмасферы праходзіла галасаванне і ў Кобрынскім дзяржаўным прафесіянальным ліцэі сферы абслугоўвання. Далучыцца да адказнага працэсу фарміравання Палаты прадстаўнікоў ішлі старыя і маладыя, кампаніі сяброў і цэлыя сем’і.
Менавіта апошнія склалі значную частку выбаршчыкаў на ўчастку № 1, што размясціўся ў раённай фізкультурна-аздараўленчай установе “Атлант”. Дарэчы, каля ўваходу ў цэнтр працаваў дабрачынны кірмаш, на якім за сімвалічныя грошы можна было набыць прыгожыя і цікавыя экспанаты, з любоўю вырабленыя маладымі інвалідамі — наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Што ж датычыцца колькасці шчырых дзіцячых усмешак, якія мы сустрэлі на гэтым участку для галасавання, то яна на самай справе проста не магла нікога пакінуць абыякавым. Ну а калі бацькі бяруць з сабою на нейкую справу самае дарагое, што ў іх ёсць, – сваіх дзяцей, то можна быць упэўненым, што справа гэтая абавязкова будзе добрай.
Нягледзячы на тое, што наперадзе быў яшчэ амаль што цэлы дзень, прызначаны для галасавання, станавілася зразумела: кабрынчане зрабілі выбар на карысць будучыні сваіх дзяцей, кандыдатыў, якім давяраюць гэтую будучыню, і цвёрдай упэўненасці ў нашым агульным заўтрашнім дні.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *