Вернуться на 10 веков назад стало реальностью для воспитанников Кобринского детского дома

Рыцарскі візіт

img_2488Вярнуцца на 10 стагоддзяў назад – здавалася б, зусім не спраўджальная мара. Але ў адзін з апошніх дзён жніўня прыгожая казка стала рэчаіснасцю для выхаванцаў Кобрынскага дзіцячага дома.

img_2400

img_2256

img_2326

З цікавай гульнявой праграмай да дзяцей завіталі члены брэсцкага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Жалезны жолуд”. Спачатку “гаспадары” недаверліва разглядалі незвычайных гасцей і неахвотна ішлі ў карагод, але чароўныя гукі старадаўняй музыкі паспяхова вырашылі ўсе камунікатыўныя праблемы. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем танцавалі, гулялі з рыцарскімі шапкамі і даспехамі. Дарэчы, адзенне, абутак і нават даспехі члены клуба вырабляюць самі, і ўсё – з натуральных матэрыялаў.

img_2463“Жалезны жолуд” прыехаў у дзіцячы дом не з пустымі рукамі. Кожнае дзіця атрымала меч або кветку з паветранага шарыка і іншыя падарункі. А апошнім акордам свята стаў салодкі стол.
Наталля ЕФЦІФЕЕВА.
НА ЗДЫМКУ аўтара: мамант свята.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *