“Белая Русь”: с новым лидером – к новым достижениям

“Белая Русь”: з новым лідарам – да новых дасягненняў

%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%b0%d1%8f-%d1%80%d1%83%d1%81%d1%8c-%d0%b7%d0%b0%d1%81%d0%b5%d0%b4%d0%b0%d0%bd%d0%b8%d0%b5-%d1%81%d0%be%d0%b2%d0%b5%d1%82%d0%b0Пашыранае пасяджэнне савета раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” прайшло на Кобрыншчыне. Адным з пытанняў павесткі дня стала выбранне новага старшыні раённай арганізацыі, якім, згодна з адзінадушным рашэннем членаў савета, стаў галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік. Пасяджэнне наведаў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі пярвічных арганізацый РГА “Белая Русь”.
Вынікі работы раённай арганізацыі за апошнія гады падвёў папярэдні старшыня РА РГА “Белая Русь” Віктар Казак, які ўзначальваў раённую арганізацыю з моманту яе заснавання. Ён адзначыў, што, нягледзячы на адносна невялікі час існавання “Белай Русі” ў нашым горадзе, гэтае грамадскае аб’яднанне паспела заваяваць сваё трывалае месца ў грамадстве і ў свядомасці людзей. Можна сказаць з упэўненасцю: “Белую Русь”, у раённай арганізацыі якой сёння налічваецца 798 членаў, на Кобрыншчыне ведаюць, як ведаюць і яе справы. Пастаянны ўдзел у мерапрыемствах раёна, дапамога сацыяльна ўразлівым катэгорыям грамадзян, актыўны ўдзел у грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі і прапагандзе здаровага ладу жыцця – толькі некаторыя аспекты вялікай работы, якая не можа застацца незаўважанай. Віктар Аляксеевіч павіншаваў новага старшыню і выказаў надзею, што ўсе пачынанні, зробленыя раённай арганізацыяй за час яе існавання, абавязкова знойдуць дастойнае далейшае развіццё.
І для гэтага ёсць усе падставы. Як адзначыў, прымаючы свае абавязкі, новы старшыня раённай арганізацыі Раман Мельнік, у “Белую Русь” людзі павінны ісці не пад уплывам нейкіх адміністрацыйных рэсурсаў, а па сваёй добрай волі, каб уносіць актыўны ўклад у вялікі шэраг добрых спраў на карысць нашай Кобрыншчыны і краіны. Сярод галоўных арыенціраў, якія вылучыў Раман Васільевіч на самы бліжэйшы час, – працяг і актывізацыя работы па выхаванні падрастаючага пакалення ў традыцыях патрыятызму і здаровага ладу жыцця, аказанне дапамогі тым, каму яна патрэбна ў першую чаргу, садзейнічанне добрым і стваральным ініцыятывам, якіх на Кобрыншчыне сёння на самай справе шмат. Адным словам, выкананне самай галоўнай місіі, якая прапісана ў статуце РГА “Белая Русь”: агульнымі сіламі будаваць моцную і квітнеючую Беларусь. Зразумела, наперадзе яшчэ вельмі вялікая работа, у тым ліку ў арганізацыйным плане. Аднак, гледзячы на дзейсны энтузіязм і сур’ёзны падыход новага старшыні, можна быць упэўненым, што ўжо зусім хутка спіс нашых навін, так ці інакш звязаных з работай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, папоўніцца новымі выдатнымі дасягненнямі.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
НА ЗДЫМКУ аўтара: новага старшыню Рамана Мельніка віншуюць Віктар Казак і член савета Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Бойка.

“Белая Русь”: с новым лидером – к новым достижениям: 1 комментарий

  • 2016/09/14 в 9:24
    Permalink

    Віншую, Раман! Поспехаў у новым пачынанні!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *