С днем рождения, любимый парк имени А.В. Суворова

З днём нараджэння, любімы парк!

%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%ba-3Закаханыя пары, няўрымслівыя дзеці, задуменныя людзі сталага ўзросту – кожны знаходзіць на гэтых цяністых алеях нешта сваё, уласнае, асабістае. Мы прыходзім у наш парк, каб пабыць сам-насам з сабою ці, наадварот, адпачыць у добрай кампаніі. Аднак, які б адпачынак ні выбралі, можна быць упэўненымі, што час тут у любым выпадку пройдзе цікава і прыемна. Менавіта гэтак атрымалася і ў мінулую нядзелю, калі парк імя А. В. Суворава святкаваў свой дзень нараджэння.

%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%ba-5

%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%ba-4Атмасфера свята адчувалася ўжо на падыходзе ў парк: свае тавары прапаноўвалі гандлёвыя кропкі, чулася музыка. Цэлая забаўляльная праграма разгарнулася на пляцоўцы каля каменя. Тут працаваў вадзяны цір, жадаючыя маглі паспрабаваць свае сілы ў час бегу ў мяшках або, напрыклад, паспаборнічаць у забіванні цвікоў. А разам з гэтым – назбіраць некаторую колькасць “бонусаў”, якія потым можна было абмяняць на прызы, у тым ліку білеты на атракцыёны. Каля дзіцячай пляцоўкі працавала выстава па здароваму ладу жыцця, падчас якой можна было не толькі цікава адпачыць, але папоўніць скарбонку ведаў многімі цікавымі фактамі.

%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%ba-2Крыху пазней святочную атмасферу дапоўніў цяжкі гук дзясяткаў магутных матораў: на пляцоўцы каля рэстарана “Версаль” са сваёй тэхнікай пачалі збірацца кобрынскія матацыклісты, якія імгненна сабралі вакол сябе вялікую колькасць гледачоў рознага ўзросту. Імклівыя і хуткія “спортбайкі”, самаробныя кастамныя праекты, вялізныя шматкубатурныя “чоперы” і “круізеры”, ад басавітага грукату якіх літаральна ўздрыгвала зямля, знайшлі шмат прыхільнікаў. Найбольш эмацыянальнымі, зразумела, аказаліся самыя маленькія, якія ўжо праз некалькі хвілін сядзелі на ўсім, на чым толькі можна было. Пасля эфектнай дэфіляды па алеях парку выстава мотатэхнікі працягнулася на пляцоўцы каля каменя.%d0%bf%d0%b0%d1%80%d0%ba-1А вечар працягваўся. Як аказалася, у святочным “арсенале” парку яшчэ было шмат чаго цікавага для гасцей, у тым ліку забег на “шпільках”, праз гадзіну пасля якога з праграмай “Для тых, хто не лічыць гады” адкрыла свае дзверы танцавальная пляцоўка. Сапраўдным падарункам стала выступленне арт-групы “Беларусы”, якое прайшло на сцэне амфітэатра.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
НА ЗДЫМКАХ аўтара: моманты свята.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *