В Кобрине продолжается подписка на «КВ»

Сяброў становіцца больш!

IMG_0566
Працягваецца падпісная кампанія на перыядычныя выданні на 4 квартал, а значыць, праходзяць і дні падпісчыка, якія актывізуюць гэты працэс.
26 жніўня на ВУП “Брэсцкія традыцыі” завітала дэлегацыя ў складзе супрацоўнікаў пошты і рэдакцыі раённай газеты “Кобрынскі веснік”. З сувенірамі і падарункамі, пазітыўным настроем ажыццяўлялі яны падпіску непасрэдна на рабочых месцах. Менавіта такім метадам у свой час далучыліся да ліку нашых сяброў інжынер па ахове працы Сяргей Аскірка, слесар-рамонтнік Аляксандр Якімовіч і многія іншыя. На прадпрыемстве ў нас ёсць свае чытачы, аб чым засведчылі і добрыя словы ў адрас газеты, і слушныя заўвагі, якія былі выказаны і да якіх мы абавязкова прыслухаемся.
У наступны Дзень падпісчыка – 30 жніўня – карэспандэнты газеты “Кобрынскі веснік” разам з паштовымі работнікамі наведалі швейную фірму “Лона”, у тым ліку яе дырэктара Зінаіду Андраюк, якая, па добрай традыцыі, першай аформіла падпіску на “раёнку” на чацвёрты квартал бягучага года. Астатнія сябры “КВ” падпісваліся ўжо на нашым “пасту” ў фае, дзе на памяць кожнаму з падпісчыкаў была ўручана сувенірная прадукцыя ад раённай газеты.
Нагадваем, што дні падпісчыка яшчэ наперадзе, таму ў вас ёсць добрая магчымасць аформіць падпіску, не адыходзячы ад працоўнага месца.
Людміла ДУБІНА, Людміла ПАШКОВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: падпісчык “КВ” Сяргей Аскірка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

посмотреть электроводонагреватели в магазине