День белорусской письменности в Рогачеве

Літаратурныя дажынкі

92611c88a6b0ac9751e90c26556790bbБольш за 70 мерапрыемстваў уключаны ў праграму Дня беларускага пісьменства, які сёння праходзіць у Рагачове. Дамінантамі свята сёлета сталі тэмы Года культуры, падрыхтоўкі краіны да 500-годдзя беларускага кнігадруку, а таксама юбілейныя даты літаратараў: Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Мележа, Івана Шамякіна.
У гэты дзень у Рагачове будуць працаваць 16 сцэнічных пляцовак, галоўная з якіх размесціцца на цэнтральнай плошчы горада. Сярод найбольш яркіх запланаваных момантаў свята – адкрыццё пастаяннай выставы “Па-сапраўднаму народны” (пра жыццё і творчасць Андрэя Макаёнка), «Славянскія літаратурныя дажынкі-2016», тэлемост з гарадамі-пабрацімамі Рагачова – Кацельнікамі (Расія) і Наваградам-Валынскім (Украіна), спектакль “Пясняр” Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Таксама ў праграме шматлікія канцэрты, закладка алеі ў гонар 10-годдзя Саюза пісьменнікаў Беларусі, адкрыццё ніжняга прыдзела храма Аляксандра Неўскага і святочны салют.
Па матэрыялах БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *