В этом году дружная семья Кобринского ГПЛ СО пополнилась на 179 первокурсников

Прывітанне, ліцэй!

IMG_1017Сёлета дружная сям’я Кобрынскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сферы абслугоўвання папоўнілася на 179 першакурснікаў. Статус ліцэістаў атрымалі 125 чалавек з базавай адукацыяй і 52 – з сярэдняй.
Гэтая падзея стала ключавой на ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да пачатку новага навучальнага года, якая па традыцыі адбылася ва ўстанове 1 верасня. Цёплая атмасфера, якой акружылі “навабранцаў” педагогі і навучэнцы старэйшых курсаў, адразу надалі ім адчуванне патрэбнасці.
Была ў іх і дзіўная магчымасць “пражыць” жыццё ліцэя, якое, як на далоні, бачылася праз шматлікія ўзнагароды, што ўручыў выдатнікам і актывістам установы яе дырэктар Віктар Нічыпарук. Словы падзякі за актыўную грамадскую пазіцыю, якой, заўважу, ліцэісты заўсёды вылучаліся, выказала в. а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Марына Палявода.
У межах імпрэзы адбылося ўзнагароджанне навучэнца 3 курса Андрэя Граба за ўдзел у конкурсе “Залатое пяро “Белай Русі”-2016”, дзе на абласным этапе юнак заняў трэцяе месца ў намінацыі “Радзіма на кінастужцы часу”.
Думаецца, афіцыйныя моманты, якія “зацягнуліся” дзякуючы шэрагу значных дасягненняў ліцэістаў, і тая сяброўская атмасфера, якой заўсёды славіўся ліцэй, далі першакурснікам адчуванне гонару за тое, што цяпер і яны – частка гэтага жыцця.
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКУ: цырымонію ўзнагароджання ажыццяўляе Віктар Нічыпарук.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *