На Кобринщине предвыборная гонка в разгаре

Перадвыбарная гонка ў разгары!

Демидович 1Усё бліжэй выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На Кобрыншчыне, як і па ўсёй краіне, поўным ходам ідзе перадвыбарная агітацыя. Для кабрынчан гэта стала шансам бліжэй пазнаёміцца не толькі з праграмамі сваіх кандыдатаў, але і з самімі прэтэндэнтамі на дэпутацкую пасаду. Менавіта так, у атмасферы жывой і цікавай гутаркі, прайшлі пікеты ў падтрымку кандыдатаў у дэпутаты Васілія Дземідовіча і Аляксандра Меха, за работай якіх мы назіралі ў мінулыя выхадныя.

Мех 4Абодва пікеты праходзілі ў людных месцах. За дырэктара Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Васілія Дземідовіча агітавалі каля вялікага рынку, пікет ў падтрымку Аляксандра Меха працаваў каля гандлёвага цэнтра “Палессе”. Актыўны ўдзел у рабоце пікетаў прынялі і самі кандыдаты ў дэпутаты. Гэта стала прыемным сюрпрызам для выбаршчыкаў, якія скарысталіся гэтай магчымасцю. Пытанні, якія паступалі ад грамадзян у ходзе пікетаў, былі самымі разнастайнымі і датычыліся як біяграфіі кандыдатаў і ходу выбарчай кампаніі, так і вострых тэм і праблем, што хвалююць кабрынчан.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
НА ЗДЫМКАХ: пікеты ў падтрымку Васілія Дземідовіча і Аляксандра Меха.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *