12–13 августа в Кобрине состоялся открытый региональный марафон молодежного творчества “Лето-2016”

Год культуры
Лета, ах, лета!

IMG_9545 (2) - копия12 – 13 жніўня ў Кобрыне адбыўся адкрыты рэгіянальны марафон маладзёжнай творчасці “Лета-2016”, які сабраў на творчых пляцоўках больш за 250 удзельнікаў ва ўзросце ад 14 да 31 года з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы.
Арганізатары фестывалю – супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама – улічылі ўсе маладзёжныя захапленні і далі магчымасць маладым людзям праявіць свае таленты ў разнастайных намінацыях: “Візуальнае мастацтва”, “Тэатральная творчасць”, “РЭП і бітбокс”, “Актыўны экстрэмальны спорт”, “Харэаграфія”, “Арыгінальны жанр”, “Вакал”.

IMG_4065 (2) - копияПершы фестывальны дзень стартаваў з выступлення ўзорнай тэатральнай студыі “Рытм” Кобрынскага Палаца культуры, удзельнікі якой прадставілі замежным гасцям спектакль па матывах казкі Карнея Чукоўскага “Айбаліт”. Выдатная гульня кобрынскіх тэатралаў, безумоўна, ужо тады пасеяла ноткі хвалявання ў сэрцах сапернікаў: удзельнікаў Маскоўскага дзіцячага музычнага тэатра “І вось тэатр”, тэатральнага калектыву “Антракт” Бельскага Дома культуры (Бельск-Падляскі, Польшча) і народнага тэатра-студыі “Раёк” з Брэста. Як адзначыў старшыня журы, рэжысёр Брэсцкай абласной філармоніі, выкладчык акцёрскага майстэрства і сцэнічнага маўлення Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа Уладзімір Яшчук, дзіўна, што дзеці змаглі так дасканала і востра перадаць “дарослыя” творы, як быццам пражылі жыцці сваіх герояў, а не згулялі іх. Нягледзячы на сур’ёзную канкурэнцыю на працягу двух дзён, тэатральная студыя “Рытм” разам з масквічамі па праве заняла першую ступень пераможнага п’едэсталу.

IMG_9626 (2) - копия На пляцоўцы “Візуальнае мастацтва”, якая разгарнула сваю работу ў выставачнай зале Кобрынскага Палаца культуры свае ўменні прадэманстравалі аматары рукадзелля, выяўленчага і фатаграфічнага мастацтваў. Ужо многія гады займаецца фотаздымкай кабрынчанка Алена Кірысюк, і гэта адчувалася ў яе работах. Экспазіцыя “Імгненні шчасця”, героямі якой пераважна сталі ўласныя дзеці Алены – гадавалы Цімафей і пяцігадовая Алісія, акунала прысутных у шчасце мацярынства. Як выявілася, фотаздымкі з удзелам дзяцей для Алены самыя любімыя, а прычынай таму – дзіцячая непасрэднасць. “Жывыя” эмоцыі герояў адчулі і члены журы, якія аднагалосна аддалі маладой маці першае месца ў жанры “Фатаграфічнае мастацтва”.

IMG_9795 (2) - копияПершую пазіцыю ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і бодзі-арце таксама занялі кабрынчане: Ірына Здановіч і Ніка Трус адпаведна. А вось у жанры “Выяўленчае мастацтва” перамога дасталася канкурсанту з Польшчы Шымону Амбражэвічу, які прадставіў на суд журы серыю карцін, выкананых тушшу, на гістарычную тэматыку.
Уразіла шматлікасцю ўдзельнікаў намінацыя “Актыўны экстрэмальны спорт”, дзе ў ліку першых дэманстравалі свае здольнасці аматары паркуру. Падтрымаць смелых і адважных трэйсераў прыйшлі тыя, хто ўжо ведае цану экстрыму альбо толькі марыць ажыццявіць неймаверныя трукі. Цікава, што ў ліку апошніх былі малыя дзеці, якія рабілі паркурныя сальта непасрэдна на траве, побач з пляцоўкай ля кінатэатра “Вясёлка”, дзе адбываліся спаборніцтвы. Лепшым паркурыстам прызнаны мінчанін Дзмітрый Бельмач.
У межах першага дня канкурсанты паспаборнічалі і ў намінацыях “РЭП і бітбокс”, “Харэаграфія”, дзе першыя месцы атрымалі рэпер Арцём Штык (г. Кобрын), біт-боксер Ігар Бойка (аг. Хідры), харэаграфічнае трыа ў складзе Вольгі Басько, Дар’і Кісурынай, Юліі Бура (г. Кобрын).

IMG_9847 (2) - копия

IMG_3989 (2) - копияУ другі дзень марафону ў Палацы культуры працавала конкурсная пляцоўка “Арыгінальны жанр”, па выніках якой першыя месцы ў намінацыях “Клаўнада”, “Каўчук” і “Шоу-праграма” дасталіся кабрынчанам: Сяргею Бенедзесюку, Анастасіі Барысюк і ўзорнай цыркавой студыі “Сонейка” адпаведна.
Не менш цікавай стала пляцоўка “Актыўны экстрымальны спорт”. Не перадаць словамі тое, что рабілі скейтары, ролеры і велатрыялісты – тыя, хто любіць рух і адрэналін. Гэтыя рызыкоўныя хлопчыкі зацікавілі не толькі моладзь. Ніводны дарослы чалавек не прайшоў міма, не зацікавіўшыся незвычайнымі хуткімі рухамі, якія некаторыя палічылі нават небяспечнымі. Першыя месцы ва ўсіх намінацыях сярод ролераў дасталіся адважным юнакам і дзяўчатам з Брэста. Сярод скейтараў лепшымі сталі Аляксандр Дзмітрук, Міхаіл Пашкевіч, Лезо Крэзо і Павел Адамчук.

IMG_3815 (2) - копияУ завяршэнні маладзёжнага марафону і ўсеагульнай конкурснай напружанасці, як кажуць, “на дэсерт” усіх удзельнікаў і гасцей чакаў святочны гала-канцэрт, які адбыўся на сцэне амфітэатра. Разам з гасцямі тут “запальвалі” ў рытме маладзёжных рухаў і юнацкага запалу творчыя калектывы і вакалісты Кобрыншчыны: Аляксандра Карабчук, Вольга Кірылюк, Яна Вышынская, Міхаіл Калбянёў, а таксама ўдзельнікі ўзорнай цыркавой студыі “Сонейка” і акрабатычна-цыркавога гуртка “Вяснушкі”.

IMG_3932 (2) - копияТакім чынам, дзякуючы самай дынамічнай частцы нашага грамадства, заўсёды гатовай да новых адважных адкрыццяў, – моладзі – рэгіянальны марафон “Лета-2016” стаў адным з самых крэатыўных і грандыёзных праектаў у Год культуры на Кобрыншчыне, які знайшоў сваіх прыхільнікаў не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.
Людміла ДУБІНА, Ганна ЦІМАШУК.
Фото аўтараў.
Полный фототчёт доступен  на официальном сайте газеты http://www.vkobrine.by/ и в наших группах социальных сетей «Одноклассники» и «Вконтакте»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *