На Кобринщине состоялся обучающий семинар ветеранов

Расставілі ўсе кропкі над “і”

IMG_9274У гэтым годзе на пасаду старшыні Брэсцкага абласнога савета ветэранаў выбраны Валерый Губарэнка. Новы лідар ветэранскага руху на Брэстчыне — генерал-маёр у адстаўцы, экс-дырэктар мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць-герой. 9 жніўня пад яго старшынствам на Кобрыншчыне адбыўся навучальны семінар выбраных старшынь гарадскіх і раённых арганізацый ветэранаў па вывучэнні і выпрацоўцы адзінага разумення кіруючых дакументаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Найбольш востра на парадку дня ў ветэранскіх арганізацыях стаіць пытанне фінансавання. Якім чынам ажыццяўляецца дзяржаўная грашовая падтрымка суполкі, прызванай абараняць правы пажылых грамадзян, расказала начальнік сектара па Кобрынскім раёне ўпраўлення дзяржаўнага казначэйства Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Наталля Яромская. Увага ўдзельнікаў, у тым ліку членаў прэзідыума абласнога савета ветэранаў, надавалася пытанням фінансавання грамадскіх арганізацый.

IMG_9147Былі абмеркаваны магчымасці выкарыстання і іншых крыніц фінансавання, у ролі якіх могуць выступаць мясцовыя ўлады і спонсары. Як заўважыў Валерый Губарэнка, тут усё залежыць ад умення наладжваць кантакт.
Лагічна, што дзейнасць ветэранскіх арганізацый была пададзена і праз прызму прафсаюзаў, паколькі на іх плечы ўскладзена важная місія па замацаванні правоў ветэранаў праз калектыўныя дагаворы. На пунктах, якія прадугледжаны адносна ветэранаў у абласным пагадненні (нарматыўны акт, які заключаецца паміж Брэсцкім аблвыканкамам, абласнымі аб’яднаннямі наймальнікаў і абласнымі аб’яднаннямі прафсаюзаў), спыніўся намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Салавей. Тут меліся на ўвазе як матэрыяльная падтрымка ветэранаў, так і арганізацыя іх вольнага часу.

IMG_9249Думаецца, карыснай для зноў выбраных кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый была справаздача старшыні Кобрынскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзіміра Кузіча. Удзельнікам прадставілася магчымасць “прымерыць” работу кабрынчан на свой рэгіён, паколькі ў тандэме з Уладзімірам Рыгоравічам выступілі старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Кобрынскага райвыканкама Таццяна Бойка, якія кожны са сваёй пазіцыі далі падрабязную характарыстыку рэгіёну.
IMG_9359У разрэзе вобласці, дзе ветэранскі рух прадстаўлены больш чым 400 тысячамі чалавек, з якіх 1099 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, долю кабрынчан на цяперашні час складаюць 24093 ветэраны і пенсіянеры ўсіх катэгорый. Якая работа вядзецца з апошнімі, удзельнікі пазнаёміліся ў час наведвання Кобрынскага ТЦСАН.
Насычаную навучальную праграму семінара выдатна дапоўнілі экскурсіі ў Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава і гісторыка-краязнаўчы музей “Гісторыя вёскі Гарадзец”.
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКАХ:  у гісторыка-краязнаўчым музеі “Гісторыя вёскі Гарадзец”.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *