Заведующая фермы Ольга Радкович “принесла” с собой интересные идеи по благоустройству территории

Ферма – лепшы ўзор парадку

IMG_1636 Хто сказаў, што ферма – гэта нешта бруднае і яна не можа служыць узорам добраўпарадкавання? Добры прыклад таго, як можна трымаць тэрыторыю ў належным стане, і пры гэтым паспяваць даглядаць за цэлым статкам буйной рагатай жывёлы, мы ўбачылі на адной з фермаў ДСУП “Сяльгас-Павіцце”.
Загадчык фермы Вольга Радковіч прыйшла ў гаспадарку шэсць гадоў назад і “прынесла” з сабой цікавыя ідэі па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
І вось з цягам часу з’явіліся не проста кветнікі, а сапраўдныя сюжэтныя кампазіцыі. З аднаго боку на палянцы “прыпаркаваны” веласіпеды з поўнымі кошыкамі кветак, з другога боку ў воз запрэжаны мілавідны ружовенькі парсючок. Ля будынку фермы стаіць прыгожы драўляны млын з буслом. Пад елачкай прымасціліся Маша і Мядзьведзь са знакамітага мультфільма, а побач з імі са сваёй хаткі на курыных лапах выглядае Баба Яга. І гэта далёка не ўсё, што можна тут убачыць.

IMG_1682

IMG_1677

IMG_1656 Калектыў Вольгі Міхайлаўны складае 34 чалавекі. Жанчыны і мужчыны дапамагаюць ствараць прыгажосць вакол сябе.
— Мы большую частку свайго жыцця праводзім на рабоце, таму важна, каб навокал усё было прыгожа, а дома з ідэямі мне дапамагае мой муж, – рэзюмавала мая субяседніца.
Нягледзячы на цяжкую працу, Вольга Радковіч паспявае вучыцца ў Віцебскай ветэрынарнай акадэміі і для сям’ час знаходзіць. Паводле слоў жанчыны, убачанае – далёка не ўсё, што яна стварыла. Пэўны час Вольга Міхайлаўна працавала на ішым участку, дзе тэрыторыя была пабольш, а значыць, і месца для ажыццяўлення задумак было больш. Дарэчы, такі творчы падыход да афармлення тэрыторыі даў свае вынікі ў выглядзе перамогі ў мясцовым конкурсе па добраўпарадкаванні.
Вольга Радковіч заверыла, што ў бліжэйшы час абавязкова з’явіцца нешта новае, а значыць, і палстава паглядзець на новыя задумкі.
Людміла ПАШКОВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: Вольга Радковіч з галоўным заатэхнікам Аляксеем Брыштэнам.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *