2 августа в Бельске отмечался день деревни

У Бельску свята адгучала

IMG_18322 жніўня, у дзень памяці прарока Ільі, каля дзесяці гадоў назад у вёсцы Бельск была закладзена царква. З той пары жыхары адзначаюць дзень вёскі менавіта на гэтае свята. IMG_1797Сёлета, нягледзячы на будзень, да мясцовага клуба ў назначаны час сталі падцягвацца жыхары і госці вёскі. Яшчэ да пачатку канцэртнай праграмы сталыя людзі абмяркоўвалі мясцовыя навіны, дзеці былі заняты сваімі забавамі, а дэсантнікі дзяліліся ўспамінамі аб службе.
Вось загучалі гукі музыкі, на сцэне з’явілася загадчык аўтаклуба ДУК “Кобрынская раённая клубная сістэма” Вольга П’янцава, якая вяла святочную праграму. Яна нагадала, што ўпершыню Бельск быў згаданы яшчэ ў сярэдзіне XVI стагоддзя, таму мае багатую і цікавую гісторыю. IMG_1790Павіншаваць жыхароў вёскі прыехалі ўдзельнікі ансамбля “Кобрынскі гармонік”, якія ў час канцэрта неаднаразова выходзілі на сцэну. Дарыў свае музычныя падарункі гарманіст Валерый Шаўчук. Шмат лірычных песень праспявала кіраўнік народнага ансамбля песні і музыкі “Зараніца” Алена Букач. Завіталі ў госці са сваімі музычнымі падарункамі дырэктар Залескага цэнтра культуры і вольнага часу Раіса Мацука і ўдзельніца калектыву аматарскай мастацкай творчасці гэтай жа ўстановы Яніна Хвірысюк. Спявалі для сваіх аднавяскоўцаў Міхаіл Крачка і самая маленькая ўдзельніца канцэртнай праграмы Альбіна Арышчук.IMG_1743Са святам жыхароў Бельска павіншаваў старшыня Навасёлкаўскага сельсавета Валянцін Скакун, які выказаў надзею, што вёска будзе і далей толькі квітнець. Да віншаванняў далучыўся выконваючы абавязкі старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік, які пажадаў, каб у людзей быў такі ж сонечны настрой, які панаваў у свята.
Людміла ПАШКОВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: у час святочнага канцэрта; забавы знайшліся для любога ўзросту.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *