На Кобринщине уже во всю готовятся к новому учебному году

Новы навучальны год не за гарамі

IMG_8546

Здаецца, зусім нядаўна звінелі ў школах апошнія званкі, даючы вучням сігнал “адпачынку”. Яшчэ свежыя ў памяці дзяцей і дарослых радасць і задавальненне ад прадчування доўгіх канікулаў. Але час не стаіць на месцы, і вось мы здзіўлена заўважаем, што “на носе” чарговы навучальны год. Ноткі надыходзячай падзеі ўлаўліваліся з сярэдзіны ліпеня, калі пачалі сваю работу школьныя кірмашы.

Першым на Кобрыншчыне ў межах падрыхтоўкі да новага навучальнага года прадукцыю школьнага прызначэння пачало рэалізоўваць ААТ “Універмаг Кобрын”. Продаж тавараў школьнага асартыменту ажыццяўляецца ў гандлёвым цэнтры “Дом гандлю” па вул. Дзяржынскага, 93, а таксама ў гандлёвым павільёне каля гандлёвага цэнтра “Універмаг” па вул. Леніна, 13.
У жніўні рэалізацыя школьных атрыбутаў, без сумненняў, набярэ большыя абароты. Вышэйзгаданым прадпрыемствам па выхадных з 6 жніўня па 4 верасня школьныя кірмашы будуць праводзіцца па вул. Паўднёвай, 1 (раён вялікага рынку).
Людміла ДУБІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *