Урожай-2016: Времени не тратят

Ураджай-2016
Часу не марнуюць

IMG_8100Жніво паволі набірае абароты. І няхай у працэс іншым разам уносіць свае карэктывы надвор’е, спыніць яго рух яно не ў сілах.
Нягледзячы на капрызы прыроды, якая то радуе гарачым сонцам, то, наадварот, студзіць халодным ветрам і праліўным дажджом, у ААТ “Гарадзец-агра” ўборка практычна не спыняецца.

IMG_8115

IMG_8163Як адзначыў першы намеснік дырэктара гаспадаркі Мікалай Вярэніч, фронт работы на сёлетняе жніво ў іх аб’ёмны і прадстаўлены 4790 гектарамі збожжавых, а таму марнаваць часу яны проста не маюць права. Асноўны акцэнт у гаспадарцы па традыцыі зрабілі на азімых культурах, значную частку з якіх складае жыта. Дарэчы, менавіта яго жалі ў час нашага прыезду. З 1300 гектараў, якія падлягаюць да ўборкі, па стане на 19 ліпеня было скошана 388. З яравых культур тут высеяны ячмень, авёс, пшаніца, якія таксама пачалі ўбірацца.

IMG_8046

IMG_8231

IMG_8275
Да жніва гарадзецкія аграрыі рыхтуюцца загадзя. Своечасова пачаць уборачную кампанію дазволілі як задавальняючы стан тэхнікі, а гэта 16 збожжаўборачных камбайнаў, так і настрой людзей. З года ў год шчыруе на жніве Сяргей Каташук. Вопытны механізатар ужо заняў перадавую пазіцыю ў нарыхтоўцы кармоў і, як заўважыў, змяншаць абароты не збіраецца. Сёлета з ім у адным экіпажы брат Мікалай, які змяніў на пасту яго сына Анатоля, што зараз праходзіць тэрміновую службу ў арміі. Добрыя прагнозы на статус “перадавіка” і ў камбайнера Аляксандра Заноўскага. На камбайне “КЗС 1218” на момант нашай размовы ён намалаціў 194 тоны збожжа. Штогод механізатар трапляе ў лік тысячнікаў, відавочна, што і сёлета традыцыя захаваецца.

IMG_8190

IMG_8196
З неменшым энтузіязмам працуюць гарадчане на дапрацоўцы збожжа, якое ажыццяўляецца ў кругласутачным рэжыме на пяці збожжасушыльных комплексах і адной мабільнай устаноўцы. На варце якасці задзейнічаны 20 чалавек, кожны з якіх добра разумее высокі ўзровень адказнасці, у тым ліку за агульны збожжавы каравай рэспублікі. Што датычыцца апошняга, то дзяржзаказ для гаспадаркі ўключае 1870 тон збожжа.
Людміла Дубіна.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Домашние молочные продукты с доставкой на дом domoidostavim.ru.