В Кобринском районе уже начали сдавать зерно на производственный участок ОАО “Брэстхлебапрадукт”

“Залаты дождж” першага ўраджаю

IMG_1542Надышла самая важная пара для аграрыяў: поўным ходам ідзе ўборачная кампанія. Гаспадаркі раёна ўжо пачалі здаваць збожжа на Кобрынскі вытворчы ўчастак ААТ “Брэстхлебапрадукт”.

IMG_153619 ліпеня першыя 80 тон жыта былі прывезены з ДСУП “Сельгас-Павіцце”. Як расказаў нам начальнік участка Аляксандр Вайтовіч, для перавозкі збожжа заключаюцца дамовы з Кобрынскім аўтапаркам і прыватнымі прадпрыемствамі. Першае зерне прывёз вадзіцель фермерскай гаспадаркі “Жоўтая лілея” Сяргей Жук.
Перад тым як папасці ў засекі, збожжа правяраецца ў лабараторыі. Тут спецыялісты правяраюць яго на колер, пах, смак, наяўнасць шкоднікаў, Узровень вільгаці і засмечанасці. Намеснік начальніка лабараторыі Святлана Іванушка паведаміла, што першы прывезены ўраджай адпавядае ўсім патрэбным нормам. Пасля праверкі ў лабараторыі збожжа вязецца на весавую, а пасля адпраўляецца ў засекі Радзімы.

IMG_1549Усяго сёлета ў рамках дзяржзаказу Кобрынскім ўчасткам плануецца нарыхтаваць 14030 тон збожжа, з якіх 8300 пшаніцы, 4200 тон жыта, 680 ячменю, 320 аўса, 230 проса, 300 тон грэчкі.
Людміла ПАШКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *