25 июля День пожарной службы

Прафесія з мужчынскім характарам

IMG_6813 25 ліпеня пазначаны ў календары святочных дат як Дзень пажарнай службы. Сваё прафесіянальнае свята адзначаць прадстаўнікі самай мужнай прафесіі, людзі, якія, рызыкуючы ўласным жыццём, кідаюць выклік прыроднай стыхіі. Гаворка вядзецца пра пажарных-выратавальнікаў.
Сёння ў склад Кобрынскага РАНС уваходзяць 8 падраздзяленняў: 3 пажарна-аварыйныя выратавальныя часткі, дзве з якіх дыслакуюцца ў горадзе і адна – у аграгарадку Дзівін, а таксама 5 пажарна-аварыйных выратавальных пастоў, размешчаных у аграгарадках Кісялёўцы, Арэхаўскі, Гарадзец, вёсках Плянта і Батчы. Тых, хто ажыццяўляе дзейнасць падраздзяленняў і па праву надзелены статусам “выратавальнікаў”, – 126 чалавек. Кожны з іх, па словах начальніка, адпавядае свайму статусу, у поўнай меры ўсвядоміўшы прафесіянальную адказнасць.
– Прафесія выратавальніка што ні на ёсць мужчынская, таму ў нашы рады прыходзяць самыя мужныя, смелыя, адважныя, – адзначае начальнік Кобрынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Леанід Панасюк.

IMG_6806За першае паўгоддзе бягучага года кобрынскія выратавальнікі ліквідавалі 23 пажары, выратаваўшы пры гэтым 19 пабудоў і 2 адзінкі транспарту. Не абышлося, на жаль, без ахвяр. Самы час успомніць, што чалавек не ўсемагутны, а таму асноўная адказнасць за жыццё – у руках яго ўласніка. Па-ранейшаму асноўнай прычынай пажараў з’яўляецца чалавечы фактар. Неасцярожнае абыходжанне з агнём, дзіцячыя свавольніцтвы з запалкамі, парушэнне правілаў прыстасавання і эксплуатацыі электраправодкі ці пячнога ацяплення – такія акалічнасці высвятляюцца ў чалавечых трагедыях, звязаных з агнём.
Штодзённа ў аддзеле ў рэжыме “101” знаходзяцца 11 адзінак баявой тэхнікі. Як заўважыў Леанід Данілавіч, тэхнічнаму аснашчэнню яны надаюць вялікую ўвагу. Толькі сёлета аддзел быў забяспечаны пажарным аўтамабілем, здольным перавозіць 10 тон вады, што, як было заўважана, замяняе сабой 5 звычайных аўтацыстэрн змяшчальнасцю 2 тоны.
Ліквідацыя і прадухіленне пажараў толькі частка абавязкаў выратавальнікаў. Жыццё здатнае на “выдумкі”, вось і падкідвае чалавеку разнастайныя надзвычайныя сітуацыі, у тым ліку і прыроднага характару. Відавочна, што выпрацаваць адзіны алгарытм дзеянняў для экстрэмальных сітуацый немагчыма. Выратавальнікі гэта добра разумеюць, а таму штохвілінна самаўдасканальваюцца.

IMG_6879У тэму. Па завяршэнні нашай размовы Леанід Панасюк павіншваў сваіх калег, ветэранаў аддзела з прафесіянальным святам. Да цёплых віншаванняў далучаемся і мы, супрацоўнікі рэдакцыі. Дзякуй вам, выратавальнікі-пажарныя, за тое, што даяце людзям адчуванне аховы і стаіце на варце чалавечай бяспекі. Няхай у вашым жыцці будуць толькі светлыя падзеі, а нялёгкая служба працякае ў спакойным рэжыме.

Людміла ДУБІНА.
Фото автора.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *