Цвети, наш Кобрин!

Квітней, наш Кобрын!
IMG_0287Кобрын заўжды здзіўляў і здзіўляе кветкавай разнастайнайсцю і добраўпарадкаваннем як гараджан, так і гасцей горада. Над стварэннем прыгажосці працуюць не толькі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, але і шматлікія іншыя кабрынчане, якія дзівосна ўпрыгожваюць свае двары, балконы, трымаюць пад’езды ва ўзорным стане.
IMG_0320
Штогод Кобрынская ЖКГ падтрымлівае ініцыятыву насельніцтва і праводзіць конкурс па добраўпарадкаванні. Сёлета на кожную намінацыю было па некалькі прэтэндэнтаў. Па выніках работы адпаведнай камісіі лепшы балкон знаходзіцца па вуліцы Дружбы, 6 у Кацярыны Шалесцюковіч, лепшым пад’ездам стаў 3-ці пад’езд у доме № 4а па вуліцы Жукава, а лепшым домам узорнага санітарнага парадку прызнаны дом па вуліцы Пралетарскай, 131.
IMG_0288
IMG_0242Што датычыцца ЖКГ, то яе працаўнікамі ў гэтым годзе было высаджана 115997 адзінак кветак, сярод якіх віёлы, петуніі, астры, герані, аксаміткі, бягоніі і інш. Было добраўпарадкавана 20 сотак газона, высаджана 108 дрэў, зроблены дзве новыя малыя архітэктурныя формы, якія ўстаноўлены на плошчы Леніна.
IMG_0348Застаецца пажадаць роднаму гораду заўжды заставацца такім жа квітнеючым і радаваць усіх нас.
Людміла ПАШКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *