На Кобринщине поздравили мам, чьи младенцы появились на свет в День Независимости

Акцыя
Дзеці – вялікае шчасце

IMG_6089Даўно стала добрай традыцыяй на Кобрыншчыне віншаваць мам, чые немаўляты з’явіліся на свет у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Не адступіліся ад гэтага звычаю і сёлета.
6 ліпеня з віншавальнай місіяй — добрымі словамі і грашовымі сертыфікатамі — старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук і старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Віктар Казак наведалі філіял “Радзільны дом” Кобрынскай ЦРБ. Шчаслівай маці, якая дачакалася свайго дзіцяці ў такое вялікае свята, стала жыхарка горада Кобрына Алёна Марозава. 3 ліпеня з вагай 3280 грамаў пры росце 64 сантыметры нарадзілася на свет яе дачушка.
— Для нас гэта вялікае шчасце, бо дзеці – нашы крылы і наша жыццё, — заўважыла ўражаная маці.
У сям’і Алёны і Яўгенія Марозавых гэта ўжо другое папаўненне: дома з нецярпеннем чакае сваю маленькую сястрычку іх дачка Кацярына.
Павіншавалі гэтую ж маленькую беларуску і яе маму з Днём Незалежнасці і актывісты Кобрынскай раённай арганізацыі РК ГА “БРСМ” пад кіраўніцтвам в. а. першага сакратара Марыны Паляводы .

IMG_9942

IMG_9921Апрача таго, яшчэ адной прыемнай падзеяй для беларусаў стаў Дзень вышыванкі (2 ліпеня), які арганізацыя БРСМ таксама не абышла бокам. Свята традыцыйнага беларускага гафту сёлета адзначаецца ўпершыню, таму ў рамках акцыі “Падары навароджанаму вышыванку” пяці немаўляткам былі ўрачыста падораны распашонкі, упрыгожаныя нацыянальным арнаментам, які даўно прызнаны візітнай карткай нашага народа, асаблівасцю яго культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці.
Людміла ДУБІНА,
Ганна ЦІМАШУК.
Фота аўтараў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *