Сказочное царство «Полесье» 5 июня открыло свои двери для маленьких жителей Кобрина

Казачнае царства “Палесся”

SAM_1758
“Гэта ж цэлая дзіцячая краіна!” – усклікнуў маленькі хлопчык, які з мамай ступіў на пляцоўку гандлёвага цэнтра “Палессе”. Параўнанне, якое нечакана вырвалася з вуснаў дзіцяці, было вельмі трапным. Тое, што адкрылася тут воку наведвальнікаў 5 чэрвеня, і сапраўды нагадвала казачнае царства.

SAM_1812

SAM_1805

SAM_1769Чароўнае пераўвасабленне звыклай для нас пляцоўкі адбылося з нагоды свята дзіцячых цацак “Палессе”, арганізаванае аднайменным прадпрыемствам да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Варта заўважыць, што гэтая дата ніколі не застаецца па-за іх увагай, але сёлета яе святкаванне набыло большыя маштабы.
Удзячнасць за добрую традыцыю, якая атрымала прызнанне кабрынчан, выказаў арганізатарам старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля, на якога была ўскладзена пачэсная місія – даць старт імпрэзе. Ён падкрэсліў, якую важную ролю іграе “Палессе” ў жыцці рэгіёна, у тым ліку і ў няпростую для Кобрыншчыны пару. Поспеху прадпрыемства здзіўляцца не прыходзіцца: яго супрацоўнікам знаёмыя складальнікі дзіцячага шчасця, а шырокі асартымент цацкавай прадукцыі, бясспрэчна, задаволіць самага патрабавальнага пакупніка.

SAM_1784

SAM_1742

SAM_1722

SAM_1716
Добрым настроем і незабыўнымі ўражаннямі адорваліся прысутныя на кожнай з гульнёвых пляцовак, якія, дарэчы, былі “ўзведзены” цацкамі з асартыментнага пераліку. Так, у імправізаваным доме дзеці адчулі сябе дарослымі, ужыўшыся ў ролі гаспадароў і гаспадынь з вялікай кіпай хатніх абавязкаў. З агульнай колькасці гасцей, якіх было не злічыць, значная частка зацікавілася маляваннем. Крэйдай, каляровым пяском, алоўкамі ці іншымі мастацкімі атрыбутамі малявалі дзеці любімыя цацкі вытворчасці СТАА “ВП Палессе”. Ацаніць “шэдэўры” маленькіх мастакоў можаце і вы, нашы паважаныя чытачы, прагаласаваўшы за іх да 13 чэрвеня ў сацыяльных сетках: https://vk.com/kobrinpolesie, http://ok.ru/kobrinpolesie.

SAM_1733

SAM_1737

SAM_1740
“На поўную” давалі дзеці волю сваёй энергіі на надзіманым батуце, у гонках на электрамабілях, дзіцячых веласіпедах і каталках. Іх смеласцю і рашучасцю я захаплялася ля атракцыёна “Водны шар”, на які, думаецца, адважыўся б не кожны дарослы. Гульні па душы знайшлі і прыхільнікі камп’ютара.
Шматлікія забавы суправаджаліся святочным канцэртам, падрыхтаваным дзіцячымі творчымі калектывамі горада.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *